ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Візіт дэлегацыі Турцыі
“Я той хто шлях і хто па ім ідзе…”

Пасяджэнне Савета бібліятэк Беларусі па інфармацыйным узаемадзеянні

Пасяджэнне Савета бібліятэк Беларусі па інфармацыйным узаемадзеянні
Іншыя Навіны

28 лістапада ў бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне Савета бібліятэк Беларусі па інфармацыйным узаемадзеянні, у якім прынялі ўдзел кіраўнікі вядучых бібліятэк нашай краіны.


Быў разгледжаны шэраг пытанняў, звязаных з павышэннем эфектыўнасці выкарыстання электронных інфармацыйных рэсурсаў на нацыянальным узроўні.

Па выніках абмеркавання зацверджаны пералік электронных баз даных, сфармаваны Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі для распаўсюджвання ў 2018 годзе праз віртуальную чытальную залу.

Да ўвагі ўдзельнікаў пасяджэння былі прадстаўлены прамежкавыя вынікі працэсу ўкаранення рэгіянальных зводных электронных каталогаў (РЗЭК) у Гродзенскай і Гомельскай абласцях. Абмеркаваны таксама праблемы і перспектыўныя напрамкі дадзенай работы на будучы год.

Падведзены вынікі сумесных мерапрыемстваў бібліятэк Беларусі ў бягучым годзе і абмеркаваны перспектывы далейшага супрацоўніцтва бібліятэк розных ведамстваў на наступны год.

Адобраны карпаратыўныя праекты, прапанаваныя Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі, накіраваныя на стварэнне і распаўсюджванне нацыянальных інфармацыйных рэсурсаў.

Падрабязней аб рашэнні Савета бібліятэк Беларусі па інфармацыйным узаемадзеянні.

Навіны

Вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”

31 Май 2024

23 мая 2024 года загадам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь № 100 зацверджаны вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

“Разумнейшыя за ўсіх на свеце!”: прапануем праграму дзіцячага МЕГАсвята

1 Чэр 2024

1 чэрвеня з 12.00 да 15.00 Нацыянальная бібліятэка Беларусі запрашае дзяцей і іх бацькоў на дзіцячае МЕГАсвята “Разумнейшы за ўсіх на свеце!”, прымеркаванае да Дня абароны дзяцей.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Шчасце бачыць

1 Чэр 2024

Фотавыстаўка “Шчасце бачыць” арганізавана сумесна з Беларускім дзіцячым фондам і прымеркавана да Міжнароднага дня аховы дзяцей.

Мастацкія выстаўкі

Бібліятэкарам