ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
У Новы год разам з Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі
У чаканні цуду

Нясвіж у гасцях у бібліятэкі

Нясвіж у гасцях у бібліятэкі
Іншыя Навіны

21 снежня ў працяг мерапрыемстваў, прымеркаваных да Года міру і стварэння, Нацыянальная бібліятэка Беларусі запрасіла да сябе з візітам кіраўніцтва Нясвіжскага дзяржаўнага каледжа імя Якуба Коласа.

Госці са старадаўняга Нясвіжа, які па праве стаў культурным і гістарычным цэнтрам краіны, з радасцю прынялі запрашэнне і наведалі “алмаз ведаў” напярэдадні навагодніх свят.

Niasviz_2.jpg

Падчас сустрэчы дырэктар каледжа Алена Жураўлёва азнаёмілася з дзейнасцю бібліятэкі, сустрэлася з намеснікам генеральнага дырэктара Людмілай Высоцкай. Бакі абмяняліся ідэямі па правядзенні сумесных мерапрыемстваў. Па выніках плённай сустрэчы была дасягнута дамоўленасць аб падпісанні пагаднення аб далейшым узаемавыгадным супрацоўніцтве.

І ўжо па добрай традыцыі ў рамках дабрачыннай акцыі “Падары кнігу – падары свет”, якая праводзіцца Нацыянальнай бібліятэкай, адбылася ўрачыстая перадача ў фонд бібліятэкі каледжа 150 кніг па гісторыі, культуры, мастацтве Беларусі, якія стануць навагоднім падарункам для будучых педагогаў.

Niasviz_3.jpg

Матэрыял пададзены аддзелам камплектавання фондаў.

Навіны

Рэстаўрацыя лістовак-плакатаў 1943 года выдання з фонду Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

27 Май 2024

Напярэдадні 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у аддзеле рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі былі адрэстаўрыраваны дзве лістоўкі-плакаты 1943 года выдання.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Цыкл кінапаказаў адкрыў фільм “Падрыў”

24 Май 2024

23 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306) Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбылося адкрыццё цыкла кінапаказаў “Магія кінакадра”, прымеркаванага да 100-годдзя беларускага кіно і 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Дні культуры Новасібірскай вобласці ў бібліятэцы

24 Май 2024

24 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася цырымонія падпісання пагадненняў аб супрацоўніцтве паміж установамі культуры, падведамаснымі Міністэрству культуры Новасібірскай вобласці Расійскай Федэрацыі, і дзяржаўнымі арганізацыямі, падпарадкаванымі Міністэрству культуры Рэспублікі Беларусь.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Рабочая сустрэча з кіраўніцтвам Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь

24 Май 2024

23 мая адбылася рабочая сустрэча прадстаўнікоў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў складзе намесніка генеральнага дырэктара – дырэктара па навуцы і інфармацыйных тэхналогіях Аляксандра Бабука, начальніка інфармацыйнага цэнтра Алы Шарамецьевай і вучонага сакратара Наталлі Есіс з кіраўніцтвам Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У Нацыянальную бібліятэку Беларусі прыбыў студэнцкі атрад “Алмаз”

23 Май 2024

На 45-м З’ездзе грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” першы сакратар Аляксандр Лук’янаў ва ўрачыстай абстаноўцы ўручыў генеральнаму дырэктару Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Вадзіму Гігіну працоўную пуцёўку студэнцкага атрада для працы ў бібліятэцы.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Талент, дабрыня, служэнне

24 Май 2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Талент, дабрыня, служэнне”, прысвечаная 180-годдзю з дня нараджэння рускага мастака Васіля Дзмітрыевіча Паленава (1844–1927), праходзіць з 24 мая па 1 ліпеня ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам