ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Бясплатная сустрэча з юрыстам
Усерасійская нарада па пытаннях работы з кніжнымі помнікамі

Круглы стол, прысвечаны беларуска-латвійскім культурным сувязям

Круглы стол, прысвечаны беларуска-латвійскім культурным сувязям
Іншыя Навіны

19 лістапада ў бібліятэцы адбудзецца круглы стол “Альбом «Terra Mariana» і беларуска-латвійскія культурныя сувязі”.


Арганізатарамі мерапрыемства з’яўляюцца Нацыянальная бібліятэка Беларусі і Пасольства Латвійскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь.

У мерапрыемстве прымуць удзел даследчыкі з Беларусі і Латвіі. Ганаровымі ўдзельнікамі мерапрыемства будуць дырэктар Латвійскай нацыянальнай бібліятэкі Андрыс Вілкс, намеснік дырэктара Інстытута гісторыі мастацтваў Латвійскай акадэміі мастацтваў, доктар мастацтваў Рута Камінска, асацыяваны прафесар Даўгавпілскага ўніверсітэта, доктар гісторыі Хенрыхс Сомс.

Мерапрыемства будзе прысвечана альбому “Terra Mariana”, які стаў ўнікальнай з’явай у гісторыі культуры Латвіі. Ён расказвае пра распаўсюджванне і традыцыі хрысціянскай веры ў Балтыі ў перыяд з XII па канец XIX стагоддзя.

Назва альбома перакладаецца як “Зямля Марыі”. Так было прынята называць сярэдневяковую Лівонію, у якую ўваходзілі сучасныя латвійскія і эстонскія землі.

Арыгінал альбома быў надрукаваны ў Рызе ў 1888 годзе ў адзіным экзэмпляры і падораны Папу Рымскаму Льву XIII. Ініцыятыва выдання альбома належала графіні Марыі Пшэздзецкай (1823–1890) з роду Тызенгаўзенаў. На 70 пергаментных лістах быў прадстаўлены багаты візуальны і тэкставы матэрыял аб лівонскіх замках, цэрквах, гербах старадаўніх шляхецкіх родаў, гістарычных асобах і інш.

У дадзены час альбом “Terra Mariana” захоўваецца ў Ватыканскай апостальскай бібліятэцы.

У рамках мерапрыемства шырокай публіцы будзе прадстаўлена бібліяграфічная рэдкасць: факсімільнае выданне гістарычнага альбома, якое было падрыхтавана ў 2014 годзе.

Пасяджэнне круглага стала пачнецца а 16-й гадзіне.

Навіны

Вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”

31 Май 2024

23 мая 2024 года загадам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь № 100 зацверджаны вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

“Разумнейшыя за ўсіх на свеце!”: прапануем праграму дзіцячага МЕГАсвята

1 Чэр 2024

1 чэрвеня з 12.00 да 15.00 Нацыянальная бібліятэка Беларусі запрашае дзяцей і іх бацькоў на дзіцячае МЕГАсвята “Разумнейшы за ўсіх на свеце!”, прымеркаванае да Дня абароны дзяцей.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Шчасце бачыць

1 Чэр 2024

Фотавыстаўка “Шчасце бачыць” арганізавана сумесна з Беларускім дзіцячым фондам і прымеркавана да Міжнароднага дня аховы дзяцей.

Мастацкія выстаўкі

Бібліятэкарам