ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Экскурсія напярэдадні Дня Незалежнасці
Кнігі з Венесуэлы папоўнілі фонды Нацыянальнай бібліятэкі

Кнігі ў дар ад Банка ВТБ (Беларусь)

Кнігі ў дар ад Банка ВТБ (Беларусь)
Іншыя Навіны

Да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь Банк ВТБ (Беларусь) перадасць Нацыянальнай і рэгіянальным бібліятэкам краіны 200 экзэмпляраў трох памятных кніг, прысвечаных найважнейшым гістарычным падзеям, якія адбываліся на беларускай зямлі.

У 2020 годзе, да 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, пры падтрымцы Банка ВТБ (Беларусь) выйшла з друку выданне “Полководцы Великой Победы: операция Багратион”. Кніга знаёміць чытача з жыццём і баявымі подзвігамі выбітных ваеначальнікаў, іх укладам у перамогу ў Вялікай Айчыннай вайне. Выданне дапоўнена фатаграфіямі палкаводцаў, іх асабістых рэчаў, франтавымі здымкамі.

Да 300-годдзя з дня заканчэння Паўночнай вайны была выдадзена кніга “Великая Северная война” (2021), у якой адлюстраваны ваенныя дзеянні, дыпламатычныя адносіны паміж удзельнікамі канфлікту, эканоміка і крэдытна-грашовая палітыка. Асаблівая ўвага нададзена падзеям, якія адбываліся на беларускіх землях.

Да 210-годдзя завяршэння вайны 1812 года пабачыла свет кніга “1812. Столкновение двух империй” (2022). Цэнтральнае месца ў выданні займае ілюстрацыйны матэрыял: зброя і абмундзіраванне, карты і планы, памятныя медалі і ўзнагароды, прадметы побыту.

У цырымоніі перадачы кніг узяў удзел выконваючы абавязкі старшыні праўлення ВТБ (Беларусь) Уладзімір Ліхадзіеўскі. У сваёй прамове ён адзначыў:

Банк нязменна падтрымлівае ініцыятывы, накіраваныя на захаванне і развіццё культурнай спадчыны. Некалькі гадоў таму мы далучыліся да выдання ўнікальнай серыі кніг пра значныя гістарычныя падзеі і зараз у рамках сумеснага праекта з Нацыянальнай бібліятэкай перададзім 200 экзэмпляраў у бібліятэкі. Дзякуючы гэтаму кожны беларус зможа азнаёміцца з выданнямі і зірнуць на гісторыю роднай краіны праз апавяданні відавочцаў і дакументы, частка якіх раней не друкавалася.

Dar_VTB-2.jpg

Генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Вадзім Гігін падзякаваў за дар і адзначыў, што ў Беларусі напісана не так шмат кніг пра гэтыя падзеі:

Перакананы, такія маляўнічыя і інфарматыўныя выданні ўзбагацяць нашу гістарычную і навукова-папулярную літаратуру. Спадзяюся, што падобныя акцыі па папаўненні фонду Нацыянальнай бібліятэкі стануць традыцыяй да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

Акцыя дала магчымасць умацаваць грамадзянскую ідэнтычнасць на аснове духоўна-маральных і культурных каштоўнасцей, павысіць узровень патрыятычнага выхавання дзяцей і моладзі.

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

Вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”

31 Май 2024

23 мая 2024 года загадам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь № 100 зацверджаны вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

“Разумнейшыя за ўсіх на свеце!”: прапануем праграму дзіцячага МЕГАсвята

1 Чэр 2024

1 чэрвеня з 12.00 да 15.00 Нацыянальная бібліятэка Беларусі запрашае дзяцей і іх бацькоў на дзіцячае МЕГАсвята “Разумнейшы за ўсіх на свеце!”, прымеркаванае да Дня абароны дзяцей.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Шчасце бачыць

1 Чэр 2024

Фотавыстаўка “Шчасце бачыць” арганізавана сумесна з Беларускім дзіцячым фондам і прымеркавана да Міжнароднага дня аховы дзяцей.

Мастацкія выстаўкі

Бібліятэкарам