ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Электронныя рэсурсы EBSCO для бібліятэк і ВНУ
Візіт і дар пасла Румыніі

Гісторыя ў часе

Гісторыя ў часе
Іншыя Навіны

21 чэрвеня ў бібліятэцы адбудзецца адкрыццё выставачнага праекта “Гісторыя ў часе” гімназіі-каледжа мастацтваў імя І.В. Ахрэмчыка.


Гімназія-каледж мастацтваў імя І.В. Ахрэмчыка лічыцца прызнанай “кузняй кадраў” беларускага мастацтва. З 1962 года штогод установа выпускае два класы – музыкантаў і мастакоў. У 2017 годзе гімназіі-каледжу мастацтваў спаўняецца 55 гадоў. Да гэтай юбілейнай даты яго выпускнікі праводзяць серыю мерапрыемстваў пад агульнай назвай “Парнат. Макаёнка, 14”. У беларускай прафесійнай культурнай супольнасці нефармальны тэрмін “Парнат” – своеасаблівае слэнгавае абазначэнне гімназіі-каледжа мастацтваў.

Выстаўка “Гісторыя ў часе” з’яўляецца спецыяльным праектам у юбілейнай серыі мерапрыемстваў “Парнат. Макаёнка, 14”. Гэта даніна павагі мастакам, выпускнікам гімназіі-каледжа, якія завяршылі свой зямны шлях, але пакінулі творы, што захавалі складаны свет пачуццяў, думак і эмоцый.

У экспазіцыі будуць прадстаўлены работы беларускіх мастакоў Канстанціна Шаранговіча (1956–2014), Аляксандра Льдокава (1958–1989), Валерыя Дашкевіча (1970–2015), Зміцера Хмызнікава (1970–1995), Аляксандра Цімошчанкі (1971–2003).

Прэзентацыя праекта пачнецца а 16-й гадзіне ў галерэі "Лабірынт" (3-ці паверх).

Выстаўка будзе доўжыцца да 22 ліпеня 2016 года.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 27 56, 293 28 33.
Е-mail: pr@nlb.by

Навіны

Дзіцячае МЕГАсвята “Разумнейшыя за ўсіх на свеце!”

28 Май 2024

1 чэрвеня з 12.00 да 15.00 Нацыянальная бібліятэка Беларусі запрашае дзяцей і іх бацькоў на дзіцячы конкурс “Разумнейшы за ўсіх на свеце!”, прымеркаваны да Дня абароны дзяцей.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Рэстаўрацыя лістовак-плакатаў 1943 года выдання з фонду Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

27 Май 2024

Напярэдадні 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у аддзеле рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі былі адрэстаўрыраваны дзве лістоўкі-плакаты 1943 года выдання.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Цыкл кінапаказаў адкрыў фільм “Падрыў”

24 Май 2024

23 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306) Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбылося адкрыццё цыкла кінапаказаў “Магія кінакадра”, прымеркаванага да 100-годдзя беларускага кіно і 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Дні культуры Новасібірскай вобласці ў бібліятэцы

24 Май 2024

24 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася цырымонія падпісання пагадненняў аб супрацоўніцтве паміж установамі культуры, падведамаснымі Міністэрству культуры Новасібірскай вобласці Расійскай Федэрацыі, і дзяржаўнымі арганізацыямі, падпарадкаванымі Міністэрству культуры Рэспублікі Беларусь.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам