21 мая ў бібліятэцы прайшоў семінар “Электронныя рэсурсы EBSCO для навуковых даследаванняў і адукацыі: часопісныя і кніжныя калекцыі ў віртуальнай чытальнай зале Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі”.
Спецыялісты кампаніі EBSCO Андрэй Сакалоў і Таміла Міркамалава прадставілі ўдзельнікам калекцыі навуковых часопісаў і электронных кніг і магчымасці іх выкарыстання на электроннай платформе EBSCOhost, а таксама вядомыя выданні Інстытута інжынераў электратэхнікі і электронікі (IEEE).
Базы даных навуковай перыёдыкі і электронных кніг EBSCO даступныя для нашых карыстальнікаў.
Запрашаем установы вышэйшай і сярэдняй адукацыі, публічныя і спецыяльныя бібліятэкі, інфармацыйныя цэнтры краіны да супрацоўніцтва. Магчымасць карыстання электроннымі рэсурсамі выдавецтва EBSCO праз віртуальную чытальную залу Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі даступная ўсім.
Прэзентацыя Тамілы Міркамалавай
Матэрыял прадастаўлены аддзелам карпаратыўнага ўзаемадзеяння.