ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Выніковае пасяджэнне журы рэспубліканскага конкурсу
Святкаванне 500-годдзя беларускага кнігадрукавання ў Брытанскай бібліятэцы ў Лондане

Дзіцячы пакой запрашае

Дзіцячы пакой запрашае
Іншыя навіны

19 ліпеня дзіцячы пакой запрашае дзяцей 5–9 гадоў на творчыя заняткі “Азірніся навокал”.


Мерапрыемства арганізавана, каб выхаваць у дзяцей любоў і пашану да навакольнага асяроддзя, роднага краю, імкненне захоўваць, берагчы і памнажаць прыродныя багацці роднай зямлі, чуласць і разуменне таго, што гэты скарб не бясконцы.

Падчас заняткаў дзеці створаць незвычайную сюжэтную аплікацыю з каляровай паперы, кардону і клею. Таксама хлопчыкі і дзяўчынкі прымуць удзел у інтэлектуальных і рухомых гульнях, выявіўшы сваю назіральнасць, кемлівасць, творчую фантазію і спрыт. Кожны ўдзельнік зможа падзяліцца сваімі ўражаннямі пра навакольны свет і ўвасобіць іх з дапамогай каляровай паперы.

Час правядзення мерапрыемства: 18.00–19.30.

Наведванне дзіцячага пакоя платна.

Усімі мастацкімі матэрыяламі дзеці будуць забяспечаны.

Папярэдні запіс па тэлефоне: (8 017) 293 25 34.

Навіны

Да 95-годдзя таленавітага бібліёграфа Зоі Антонаўны Сядой

20 Май 2024

Зоя Антонаўна нарадзілася ў г. Нова-Барысаў Мінскай вобласці ў сям'і ваеннаслужачага. Да пачатку Вялікай Айчыннай вайны яна скончыла пачатковую школу і разам з бацькамі эвакуіравалася ў сяло Аторма Зяметчынскага раёна Пензенскай вобласці.

Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах

Зала дакументаў па мастацтве прапануе: рубрыка “Асобы. Даты. Падзеі”

18 Май 2024

Штогод 18 мая больш чым у 150 краінах свету адзначаецца Міжнародны дзень музеяў, які шырока святкуецца і ў нашай краіне ў рамках акцыі “Ноч музеяў”. У межах пастаяннай рубрыкі “Асобы. Даты. Падзеі”, якая ладзіцца ў зале мастацтваў (пам. 306), запрашаем пазнаёміцца з кніжнай выстаўкай “Па маршрутах беларускіх музеяў”, прысвечанай айчыннай музейнай справе.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам