ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Адкрыты доступ да электроннага сэрвісу PressDisplay
Сустрэча міністра адукацыі Беларусі з адоранымі вучнямі і студэнтамі

Адкрыццё Форуму бібліятэкараў Беларусі

Адкрыццё Форуму бібліятэкараў Беларусі
Іншыя Навіны

25 мая 2009 года ў Нацыянальнай бібліятэцы адбылося ўрачыстае адкрыццё Форуму бібліятэкараў Беларусі.


Тэма форуму – “Гуманітарна-асветніцкая дзейнасць бібліятэк ў кантэксце агульначалавечых каштоўнасцей і беларускай дзяржаўнасці”.

У форуме прынялі ўдзел 443 чалавекі. Гэта спецыялісты бібліятэк міністэрстваў і ведамстваў рэспублікі, а таксама прадстаўнікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, міністэрстваў юстыцыі, культуры, адукацыі, інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі, РУП «Белпошта», Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў.

Адкрыў пленарнае пасяджэнне намеснік міністра культуры Рэспублікі Беларусь, старшыня форуму В.І. Кураш, які выступіў з дакладам “Дзяржаўная палітыка ў галіне бібліятэчнай справы краіны”. Старшыня Беларускай бібліятэчнай асацыяцыі, дырэктар Мінскай абласной бібліятэкі імя А.С. Пушкіна Н.С. Чуева ў сваім дакладзе расказала пра ролю беларускай бібліятэчнай асацыяцыі ў гуманітарна-асветніцкай дзейнасці. Завяршыў пленарнае пасяджэнне дакладам “Бібліятэчная супольнасць Беларусі: місія і сацыянальная адказнасць” дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Р.С. Матульскі.

Згодна з праграмай форуму, адбылося пасяджэнне круглага стала “Арганізацыйна-прававое і навукова-метадычнае рэгуляванне дзейнасці бібліятэк”, на якім прысутнічалі прадстаўнікі міністэрстваў і ведамстваў, дырэктары рэспубліканскіх і абласных бібліятэк.

26 і 27 мая форум будзе працаваць у Лагойскім раёне на базе пансіяната “Рудня”, дзе адбудуцца пасяджэнні па 3 секцыях: “Роля бібліятэкі ў духоўным, інтэлектуальным і культурным развіцці асобы і грамадства”, “Інавацыйная дзейнасць бібліятэк” і “Бібліятэкар у сістэме міжасобасных камунікацый”.

Па выніках работы форуму будзе прынята рэзалюцыя.

Навіны

Вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”

31 Май 2024

23 мая 2024 года загадам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь № 100 зацверджаны вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

“Разумнейшыя за ўсіх на свеце!”: прапануем праграму дзіцячага МЕГАсвята

1 Чэр 2024

1 чэрвеня з 12.00 да 15.00 Нацыянальная бібліятэка Беларусі запрашае дзяцей і іх бацькоў на дзіцячае МЕГАсвята “Разумнейшы за ўсіх на свеце!”, прымеркаванае да Дня абароны дзяцей.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Шчасце бачыць

1 Чэр 2024

Фотавыстаўка “Шчасце бачыць” арганізавана сумесна з Беларускім дзіцячым фондам і прымеркавана да Міжнароднага дня аховы дзяцей.

Мастацкія выстаўкі

Бібліятэкарам