ГалоўнаяНавіныМастацкія выстаўкі
Вечны горад: гарадскі пейзаж у выяўленчым мастацтве
Мемарыяльная дошка – на месцы вянчання Якуба Коласа

Выстаўка жывапісу і графікі Кітая

Выстаўка жывапісу і графікі Кітая
Іншыя Навіны

31 ліпеня ў бібліятэцы адбылося адкрыццё найбуйнейшай выстаўкі жывапісу і графікі Кітайскай Народнай Рэспублікі.


Работы, прадстаўленыя на ёй, – гэта сапраўды “залаты” фонд сучаснага мастацтва Кітая. Нягледзячы на невялікую колькасць работ, экспануемых у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, формы выражэння і іх тэматыка вельмі шырокія. У карцінах адлюстравана лірыка ваеннага жыцця, замалёўкі народнага побыту; напружанасць жыцця ў вялікіх гарадах і бязмежныя пейзажы з горамі, рэкамі, кветкамі і птушкамі ў прыродзе. Асабліва выразна адлюстроўваецца панарама сучаснага Кітая.

Мастацкія работы для перасоўнай выстаўкі выкананы ў розных тэхніках і адносяцца да розных стыляў. Гэта гохуа (кітайскі нацыянальны жывапіс) і алейны жывапіс, гравюра і акварэль, коміксы і інш.

У адкрыцці экспазіцыі прынялі ўдзел першы намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Алена Далгаполава, міністр культуры Рэспублікі Беларусь Барыс Святлоў, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Спадар Цуй Цімін, дэпутат Народнага палітычнага кансультатыўнага савета Кітая спадар У Чанцзян, старшыня Канфедэрацыі творчых саюзаў Беларусі і генеральны дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь Уладзімір Пракапцоў.

Выстаўка жывапісу і графікі Кітайскай Народнай Рэспублікі адбылася ў рамках візіту ў Рэспубліку Беларусь дэлегацыі Асацыяцыі культуры і мастацтва КНР, на чале з першым намеснікам старшыні Асацыяцыі спадарыняй Чжаа Шы.

Экспазіцыя будзе дэманстравацца да 10 жніўня 2015 года ў галерэі “Ракурс” (2-гі паверх) .

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 56.
E-mail: pr@nlb.by

Навіны

Вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”

31 Май 2024

23 мая 2024 года загадам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь № 100 зацверджаны вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

“Разумнейшыя за ўсіх на свеце!”: прапануем праграму дзіцячага МЕГАсвята

1 Чэр 2024

1 чэрвеня з 12.00 да 15.00 Нацыянальная бібліятэка Беларусі запрашае дзяцей і іх бацькоў на дзіцячае МЕГАсвята “Разумнейшы за ўсіх на свеце!”, прымеркаванае да Дня абароны дзяцей.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Шчасце бачыць

1 Чэр 2024

Фотавыстаўка “Шчасце бачыць” арганізавана сумесна з Беларускім дзіцячым фондам і прымеркавана да Міжнароднага дня аховы дзяцей.

Мастацкія выстаўкі

Бібліятэкарам