ГалоўнаяНавіныМастацкія выстаўкі
“Зямелька мая дарагая...”
Факсіміле першага беларускага “Буквара” перададзена ў дар Еўрапейскаму банку рэканструкцыі і развіцця

“Pencil & пэндзаль”: запрашаем на выстаўку кніжнай графікі Паўла Татарнікава

“Pencil & пэндзаль”: запрашаем на выстаўку кніжнай графікі Паўла Татарнікава
Іншыя Навіны

30 кастрычніка ў бібліятэцы адкрылася рэтраспектыўная выстаўка “Pencil & пэндзаль” таленавітага беларускага мастака-графіка Паўла Татарнікава. Яе наведвальнікаў чакае каля сотні кніжных ілюстрацый да папулярных у Беларусі і за мяжой твораў.

На адкрыцці выстаўкі першы намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Алена Далгаполава адзначыла, што гэта першая рэтраспектыўная выстаўка Паўла Татарнікава ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, аднак творы таленавітага ілюстратара ўжо доўгія гады захоўваюцца ў фондзе "алмаза ведаў" дастаткова адкрыць патрэбную кнігу. У доказ гэтаму Алена Еремеевна прадэманстравала самую першую працу майстра ілюстраваную казку "Муха-Цокотуха" 1993 года.

Ва ўрачыстай частцы мерапрыемства прынялі ўдзел беларускі мастак-графік, дызайнер Андрэй Басалыга, намеснік старшыні грамадскага аб'яднання "Беларускі фонд культуры" Анатоль Бутэвіч, мастак, ілюстратар, заслужаны дзеяч мастацтва Беларусі Уладзімір Савіч і беларускі празаік, драматург Уладзімір Ягоўдзік. Усе яны павіншавалі мастака з адкрыццём выстаўкі і пажадалі поспехаў у творчасці.

Павел Татарнікаў падзякаваў за цёплыя словы і прэзентаваў Нацыянальнай бібліятэцы адну са сваіх графічных прац.

“Pencil & пэндзаль” – рэтраспектыўная выстаўка графікі мастака, які больш за два дзесяцігоддзі ўпрыгожвае і робіць больш прывабнымі дзясяткі кніг розных аўтараў, самага рознага зместу, для чытачоў самых розных узростаў.


Выстаўка будзе працаваць у галерэі “Лабірынт” (3-ці паверх) да 24 лютага 2019 года.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 266 37 37, 293 28 81.
Е-mail: pr@nlb.by

Навіны

Вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”

31 Май 2024

23 мая 2024 года загадам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь № 100 зацверджаны вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

“Разумнейшыя за ўсіх на свеце!”: прапануем праграму дзіцячага МЕГАсвята

1 Чэр 2024

1 чэрвеня з 12.00 да 15.00 Нацыянальная бібліятэка Беларусі запрашае дзяцей і іх бацькоў на дзіцячае МЕГАсвята “Разумнейшы за ўсіх на свеце!”, прымеркаванае да Дня абароны дзяцей.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Шчасце бачыць

1 Чэр 2024

Фотавыстаўка “Шчасце бачыць” арганізавана сумесна з Беларускім дзіцячым фондам і прымеркавана да Міжнароднага дня аховы дзяцей.

Мастацкія выстаўкі

Бібліятэкарам