ГалоўнаяНавіныМастацкія выстаўкі
Візіт Свяцейшага патрыярха Маскоўскага і ўсяя Русі Алексія II
Адкрыццё ІІI Міжнароднага фестывалю пейзажа

Беларусь – Латвія: дыялогі гісторыі, навукі і культуры

Беларусь  –  Латвія: дыялогі гісторыі, навукі і культуры
Іншыя Навіны

29 кастрычніка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылося ўрачыстае адкрыццё кніжнай выставы “Беларусь – Латвія: дыялог гісторыі, навукі і культуры” з фондаў Латвійскай акадэмічнай бібліятэкі і фотавыстаўкі вядомага латышскага фатографа Яніса Глейздcа “Дасягненне мрояў”.


Абедзве выстаўкі падрыхтаваны сумесна з Пасольствам Латвійскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь і прысвечаны 90-годдзю абвяшчэння Латвійскай Рэспублікі.

У рамках мерапрыемства адбылася цырымонія падпісання Пагаднення аб доўгатэрміновым супрацоўніцтве паміж Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і Латвійскай акадэмічнай бібліятэкай.

На выстаўцы прадстаўлена больш за 300 экспанатаў з фондаў Латвійскай акадэмічнай бібліятэкі, прысвечаных гістарычным, навуковым і культурным сувязям Беларусі і Латвіі: мастацкая літаратура, альбомы, праграмы тэатральных выставак, фатаграфіі і іншыя матэрыялы.

Падчас мерапрыемства таксама адкрылася фотавыстаўка вядомага латвійскага фотамастака Яніса Глейздcа "Дасягненне мрояў".

Ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця выстаўкі ўзялі ўдзел Пасол Латвійскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Майра Мору, дырэктар Латвійскай акадэмічнай бібліятэкі доктар Вента Коцерэ, дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, прафесар, доктар педагагічных навук Р.С. Матульскі, дыпламаты, дзеячы навукі і культуры, прадпрымальнікі і інш.

Выстаўка будзе працаваць па 26 лістапада 2008 г.

Тэлефоны для даведак: 293-27-64, 293-28-23, 293-27-66.

Е-mail: pr@nlb.by

Р.С. Мотульский, директор
Национальной библиотеки
Беларуси
Вента Коцере, директор
Латвийской академической
библиотеки
Майра Мора, Посол
Латвийской Республики
в Республике Беларусь

Навіны

Вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”

31 Май 2024

23 мая 2024 года загадам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь № 100 зацверджаны вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

“Разумнейшыя за ўсіх на свеце!”: прапануем праграму дзіцячага МЕГАсвята

1 Чэр 2024

1 чэрвеня з 12.00 да 15.00 Нацыянальная бібліятэка Беларусі запрашае дзяцей і іх бацькоў на дзіцячае МЕГАсвята “Разумнейшы за ўсіх на свеце!”, прымеркаванае да Дня абароны дзяцей.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Шчасце бачыць

1 Чэр 2024

Фотавыстаўка “Шчасце бачыць” арганізавана сумесна з Беларускім дзіцячым фондам і прымеркавана да Міжнароднага дня аховы дзяцей.

Мастацкія выстаўкі

Бібліятэкарам