ГалоўнаяНавіныЛітаратурныя гульні, тэсты
Анлайн-семінар ВЧЗ “Інфармацыйнае забеспячэнне медыцынскай сферы ў рэжыме аддаленага доступу”
Шануй сваё жыццё. Кідай курыць!

“Рабінзон Круза” ў перакладзе Янкі Станкевіча: прайдзі тэст

“Рабінзон Круза” ў перакладзе Янкі Станкевіча: прайдзі тэст
Іншыя Навіны

Сёлета адзначаецца 130-годдзе з дня нараджэння беларускага гісторыка і мовазнаўца Янкі Станкевіча. Прапануем пагрузіцца ў яго пераклад на беларускую мову “Рабінзона Круза” і прайсці тэст.

Янка Станкевіч пакінуў значны след у мовазнаўстве, у тым ліку як аўтар слоўнікаў, скіраваных на рэфарматарскае “ачышчэнне” беларускай мовы і пазбаўленне яе чужаземных запазычанняў. Нездарма яго называюць ідэолагам беларускага моўнага пурызму. Моватворчая дзейнасць Янкі Станкевіча спрыяла захаванню і пашырэнню многіх адметных асаблівасцей беларускай моўнай прасторы.

У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі захоўваецца рэдкае выданне зробленага Янкам Станкевічам перакладу фрагмента рамана “Рабінзон Круза” Даніэля Дэфо на беларускую мову. Невялічкая па фармаце кніжка была выдадзена ў 1929 г. у Вільні. Пераклад “Рабінзона Круза” насычаны незвычайнымі словамі, таму ў пасляслоўі перакладчык змясціў слоўнічак з іх тлумачэннямі.

Прапануем прайсці тэст і выбраць сярод прапанаваных той варыянт перакладу, які зрабіў Янка Станкевіч пры стварэнні беларускамоўнай версіі знакамітага рамана.

Матэрыял падрыхтаваны навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.

Навіны

Вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”

31 Май 2024

23 мая 2024 года загадам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь № 100 зацверджаны вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

“Разумнейшыя за ўсіх на свеце!”: прапануем праграму дзіцячага МЕГАсвята

1 Чэр 2024

1 чэрвеня з 12.00 да 15.00 Нацыянальная бібліятэка Беларусі запрашае дзяцей і іх бацькоў на дзіцячае МЕГАсвята “Разумнейшы за ўсіх на свеце!”, прымеркаванае да Дня абароны дзяцей.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Шчасце бачыць

1 Чэр 2024

Фотавыстаўка “Шчасце бачыць” арганізавана сумесна з Беларускім дзіцячым фондам і прымеркавана да Міжнароднага дня аховы дзяцей.

Мастацкія выстаўкі

Бібліятэкарам