ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Спявак мора
Мастацкі праект “Сеанс”

Сведкі часу

Іншыя Навіны

З 1 верасня па 31 кастрычніка 2007 года ў зале выяўленчых і відэадакументаў (пам. 307) працуе выстаўка пад назвай "Сведкі часу", на якой экспануюцца беларускія календары з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.


Выстаўка дае магчымасць прасачыць гісторыю нацыянальнага календара з пачатку XIX стагоддзя па наш час. У экспазіцыі 255 календароў, розных па афармленні, тэматыцы і прызначэнні. Усе яны прадстаўлены ў наступных раздзелах: "Кнігі-календары XIX - пачатку XX стагоддзя", "Кнігі-календары савецкага часу" (1917 - 1960), насценныя, настольныя, перакідныя, адрыўныя, кішэнныя, табель-календары, штодзённікі. Самае старое выданне на выстаўцы - "Гаспадарчы каляндар" на 1819 год, выдадзены ў Вільні. Безумоўна, сярод рэчаў, без якіх не можа абысціся сучасны чалавек, знаходзіцца каляндар. Яго значэнне ў нашым жыцці практычна такое ж, як і гадзінніка. Гартаючы старонкі календароў XIX стагоддзя, разумееш, што прынцыпы, па якіх складаюцца календары сёння, ідуць з даўніх часоў. Пасля асноўнай часткі абавязкова друкаваўся дадатак. У ім былі парады па гаспадарцы, медыцыне, звесткі аб кірмашах, вершы, анекдоты і крыху … рэкламы. У адрозненне ад сённяшняй яна была вельмі сціплай. Гэта была рэклама друкарняў, кніг, пераплётных майстэрняў, аптэчных складоў, цырульняў, магазінаў пісьмовых тавараў. Сярод сучасных беларускіх календароў неабходна вылучыць мастацкія выданні, у стварэнні якіх прымалі ўдзел вядомыя беларускія фотамайстры. Гэта А. Дрыбас, Г. Ліхтаровіч, С. Плыткевіч, А. Шчукін і іншыя. Экспазіцыя "Сведкі часу" разлічана на ўсе катэгорыі чытачоў, якія цікавяцца гісторыяй беларускага календара. Выстаўка працуе на 3-м паверсе ў зале выяўленчых і відэадакументаў. Кантактны тэлефон: 293-27-53
Навіны

Вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”

31 Май 2024

23 мая 2024 года загадам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь № 100 зацверджаны вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

“Разумнейшыя за ўсіх на свеце!”: прапануем праграму дзіцячага МЕГАсвята

1 Чэр 2024

1 чэрвеня з 12.00 да 15.00 Нацыянальная бібліятэка Беларусі запрашае дзяцей і іх бацькоў на дзіцячае МЕГАсвята “Разумнейшы за ўсіх на свеце!”, прымеркаванае да Дня абароны дзяцей.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Шчасце бачыць

1 Чэр 2024

Фотавыстаўка “Шчасце бачыць” арганізавана сумесна з Беларускім дзіцячым фондам і прымеркавана да Міжнароднага дня аховы дзяцей.

Мастацкія выстаўкі

Бібліятэкарам