ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
VARIA. З фонду Уладзіміра Ліхадзедава
Удзел у канферэнцыі “Санкт-Пецярбург і беларуская культура”

Самыя рамантычныя месцы планеты

Самыя рамантычныя месцы планеты
Іншыя Навіны

З 20 чэрвеня па 25 жніўня запрашаем на выстаўку “Самыя рамантычныя месцы планеты”, размешчаную ў чытальнай зале аддзела міжбібліятэчнага абанемента і дастаўкі дакументаў (пам. 164).

Кожны месяц лета цудоўны па-свойму. Яркі, свежы чэрвень – пара клубніц і чарэшні, першых палявых кветак і самых яркіх вясёлак. Гарачы ліпень – духмяны да галавакружэння ад пахаў квітнеючай ліпы і суніц. І на дэсерт – спелы жнівень, пара дажджоў і навальніц, сезон грыбнога і ягаднага палявання.

Лета проста створана для падарожжаў! Наш свет поўны месцаў, якія напоўнены нерукатворнай прыгажосцю. Іх дзіўная энергетыка прымушае сэрца біцца часцей. Часам здаецца, што час там спыніўся!

І не мае значэння, які менавіта спосаб адпачыць выбіраеце вы – пляжны, горны, аўтобусны, турыстычны ці паходны. Бо ўсе яны могуць стаць цудоўнай магчымасцю наведаць лепшыя рамантычныя куточкі планеты.


Час працы выстаўкі:

пн. – чц. 10.00–18.00,
пт. 10.00–17.00,
сб., нядз. – выхадны.

Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Спіс літаратуры па тэме

Прадстаўленыя ў экспазіцыі кнігі можна заказаць праз электронны каталог Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 10.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам міжбібліятэчнага абанемента і дастаўкі дакументаў.

Навіны

Вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”

31 Май 2024

23 мая 2024 года загадам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь № 100 зацверджаны вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

“Разумнейшыя за ўсіх на свеце!”: прапануем праграму дзіцячага МЕГАсвята

1 Чэр 2024

1 чэрвеня з 12.00 да 15.00 Нацыянальная бібліятэка Беларусі запрашае дзяцей і іх бацькоў на дзіцячае МЕГАсвята “Разумнейшы за ўсіх на свеце!”, прымеркаванае да Дня абароны дзяцей.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Шчасце бачыць

1 Чэр 2024

Фотавыстаўка “Шчасце бачыць” арганізавана сумесна з Беларускім дзіцячым фондам і прымеркавана да Міжнароднага дня аховы дзяцей.

Мастацкія выстаўкі

Бібліятэкарам