ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Прэзентацыя гістарычнай манаграфіі
Дадзім шар зямны дзецям!

Непаўторны свет Шумана

Непаўторны свет Шумана
Іншыя Навіны

З 27 мая па 23 чэрвеня ў зале нотных і аўдыёдакументаў (пам. 305) ладзіцца выстаўка “Непаўторны свет Шумана”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння нямецкага кампазітара, музычнага крытыка Роберта Шумана (1810–1856).


О, колькі цудоўных твораў узнікла ў эпоху музычнага рамантызму… Найбольш яркім яго прадстаўніком і адданым рыцарам быў Роберт Шуман. Ідэі і ідэалы новага мастацтва кампазітар-рамантык адстойваў і ў сваіх геніяльных творах, і ў літаратурных працах, і ў мудрых настаўленнях, звернутых да моладзі.

За сваё кароткае жыццё ён змог узбагаціць практычна ўсе сферы музычнага мастацтва. Роберт Шуман – аўтар оперы “Генавева” (1848); сімфоній; праграмных фартэпіянных цыклаў, сярод якіх “Матылькі” (1831), “Карнавал” (1835), лірыка-драматычныя цыклы “Каханне і жыццё жанчыны” (1840), “Каханне паэта” (1840) і інш. У яго песенных цыклах набылі новае жыццё радкі Гётэ і Байрана, Шылера і Гейне, Шаміса і Эйхендарфа, Андэрсена і Рукерта і інш.

На выстаўцы прадстаўлены нотныя выданні і аўдыёдакументы твораў кампазітара з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі, а таксама кнігі і публікацыі, якія расказваюць пра творчасць Роберта Шумана.

Кантактны тэлефон: 293-27-52.

Навіны

Вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”

31 Май 2024

23 мая 2024 года загадам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь № 100 зацверджаны вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

“Разумнейшыя за ўсіх на свеце!”: прапануем праграму дзіцячага МЕГАсвята

1 Чэр 2024

1 чэрвеня з 12.00 да 15.00 Нацыянальная бібліятэка Беларусі запрашае дзяцей і іх бацькоў на дзіцячае МЕГАсвята “Разумнейшы за ўсіх на свеце!”, прымеркаванае да Дня абароны дзяцей.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Шчасце бачыць

1 Чэр 2024

Фотавыстаўка “Шчасце бачыць” арганізавана сумесна з Беларускім дзіцячым фондам і прымеркавана да Міжнароднага дня аховы дзяцей.

Мастацкія выстаўкі

Бібліятэкарам