ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Адкрыты доступ да базы даных IOP
Святочныя мерапрыемствы да Дня горада

Наш старадаўні і вечна юны Мінск

Наш старадаўні і вечна юны Мінск
Іншыя Навіны

З 5 па 30 верасня 2008 года ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі праходзіць кніжная выстаўка «Наш старадаўні і вечна юны Мінск», прымеркаваная да Дня горада.


Гарады як людзі. Адны з іх багатыя ўжо «па нараджэнню», іншым даводзіцца накопліваць сілу і аўтарытэт на працягу шматлікіх стагоддзяў. Мінск адносіцца да ліку другіх. Заснаваны як парубежная крэпасць Полацкага княства, Мінск за сваю амаль тысячагадовую гісторыю паспеў пабываць цэнтрам удзельнага княства і ваяводства, губернскім горадам і, нарэшце, сталіцай 10-мільённай дзяржавы. На працягу стагоддзяў Мінск шмат разоў дашчэнту згараў, гінулі яго жыхары, але ён заўсёды адбудоўваўся і яшчэ больш харашэў.

Нацыянальная бібліятэка Беларусі прысвяціла любімаму гораду тэматычную кніжную выстаўку «Наш старадаўні і вечна юны Мінск». У святочнай экспазіцыі прадстаўлены найноўшыя выданні па гісторыі і сённяшняму стану сталіцы. Сабраныя разам факты і падзеі ствараюць яркую карціну гісторыі Мінска з усімі яе горкімі і радаснымі старонкамі.

Гістарычны партрэт горада розных часоў, гісторыі асноўных вуліц і плошчаў, яго архітэктурны воблік, разнастайныя вобразы сталіцы, сацыяльныя партрэты мінчан, звесткі аб узроўні культуры і сацыяльнага забеспячэння - пра ўсё гэта можна даведацца, пагартаўшы старонкі кніг, што сабраны на выстаўцы.

Выстаўка размешчана на 2-м паверсе атрыума.

Кантактны тэлефон: 293-28-86.

Навіны

Вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”

31 Май 2024

23 мая 2024 года загадам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь № 100 зацверджаны вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

“Разумнейшыя за ўсіх на свеце!”: прапануем праграму дзіцячага МЕГАсвята

1 Чэр 2024

1 чэрвеня з 12.00 да 15.00 Нацыянальная бібліятэка Беларусі запрашае дзяцей і іх бацькоў на дзіцячае МЕГАсвята “Разумнейшы за ўсіх на свеце!”, прымеркаванае да Дня абароны дзяцей.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Шчасце бачыць

1 Чэр 2024

Фотавыстаўка “Шчасце бачыць” арганізавана сумесна з Беларускім дзіцячым фондам і прымеркавана да Міжнароднага дня аховы дзяцей.

Мастацкія выстаўкі

Бібліятэкарам