ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Запрашаем аўтараў да супрацоўніцтва
Семінар-трэнінг па выкарыстанні БД выдавецтва OUP

Музыка для камерных ансамбляў

Музыка для камерных ансамбляў
Іншыя Навіны

З 12 снежня па 2 лютага ў зале нотных і аўдыядакументаў (пам. 305) праходзіць выстаўка “Музыка для камерных ансамбляў”.


На ёй прадстаўлены зборнікі рускіх, беларускіх і замежных кампазітараў для ансамбля струнна-смычковых інструментаў.

“Камерная музыка” (ад італьянскага “camera” – пакой) – від музычнага мастацтва, прызначаны для выканання ў невялікіх памяшканнях або хатняга музіцыравання. Першапачаткова камернай звалі свецкую музыку, супрацьпастаўляючы яе царкоўнай. Пры дварах існавала спецыяльная пасада – камер-музыкант.

Гэта музыка валодае вялікімі магчымасцямі перадачы лірычных эмоцый, тонкіх душэўных станаў чалавека. Асноўнае адрозненне камернай музыкі ад аркестравай у тым, што тут кожную партыю іграе адзін інструмент, а не група інструментаў, як гэта прынята ў вялікіх аркестрах. Існуе мноства форм і жанраў камернай музыкі: санаты, дуэты, трыа, квартэты, мініяцюры, сюіты, фугі.

У XVIII ст. камерная музыка стала адным з найважнейшых жанраў музычнага мастацтва.

У Расіі распаўсюджванне камернай музыкі пачалося ў 70-х г. XVIII ст. Першыя інструментальныя ансамблі напісаў Д. Бартнянскі. Далейшае развіццё камерная музыка атрымала ў А. Аляб’ева, М. Глінкі і дасягнула найвышэйшага мастацкага ўзроўню ў творчасці П. Чайкоўскага, А. Барадзіна і С. Танеева. Сярод зборнікаў, якія сталі класічнымі, – другі квартэт А. Барадзіна з яго знакамітым накцюрнам, квартэты П. Чайкоўскага і шосты квартэт С. Танеева, які Б. Асаф’еў назваў “кнігай кніг рускай квартэтнай музыкі”.

На выстаўцы прадстаўлена звыш 90 дакументаў з фондаў бібліятэкі: нотныя выданні і аўдыядакументы. У ліку аўтараў твораў – А. Глазуноў, М. Іпалітаў-Іванаў, Р. Гліэр, А. Барадзін, П. Чайкоўскі, С. Танееў; А. Карэлі, Ф. Крэйслер, М. Равель, Э. Грыг, Ф. Шуберт, П. Хіндэміт, В. Моцарт, С. Франк; М. Чуркін, М. Аладаў, В. Залатароў, Д. Смольскі і інш.

Дапаўняюць экспазіцыю даведачныя выданні і манаграфіі.

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 27 52.

Спіс літаратуры

Навіны

У бібліятэцы абмеркавалі міжнародныя стандарты і выбарчы працэс

20 Вер 2024

19–20 верасня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Міжнародныя стандарты і выбарчы працэс: вопыт і перспектывы развіцця”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

“«Песняры»: малітва галасоў і сэрцаў”: бібліятэка стварае новы віртуальны праект

20 Вер 2024

У гэтым годзе адзначаецца 55-годдзе з часу заснавання Беларускага дзяржаўнага ансамбля “Песняры” – легендарнага гурта, любімага мільёнамі слухачоў у розных краінах свету.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

“На ўсходзе сонца”: заключны фільм кінатрылогіі “Доўгія вёрсты вайны”

19 Вер 2024

18 верасня зала дакументаў па мастацтве (пам. 306) у чарговы раз стала месцам прыцягнення прыхільнікаў творчасці Васіля Быкава і экранізацый яго глыбокіх твораў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Кніга – лепшы падарунак

19 Вер 2024

Напярэдадні святкавання Дня бібліятэк у рамках дабрачыннай акцыі “Год якасці: фарміруем фонды разам”, якая праводзіцца з мэтай дакамплектавання фондаў бібліятэк краіны, супрацоўнікі аддзела камплектавання фондаў на працягу ўсяго святочнага тыдня наведвалі бібліятэкі Рэспублікі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У Сафіі адзначылі Дзень народнага адзінства

18 Вер 2024

17 верасня да Дня народнага адзінства ў Рускім Доме ў Сафіі адкрылася фотавыстава “Беларусь: прыгожыя імгненні”, падрыхтаваная Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі сумесна з тэлеканалам “Беларусь 24”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам