ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Позіркам сэрца
Вынікі патрыятычнага конкурсу буктрэйлераў

Кааператыўны рух за дасягненне ўстойлівага развіцця для ўсіх

Кааператыўны рух за дасягненне ўстойлівага развіцця для ўсіх
Іншыя Навіны

З 2 ліпеня па 10 жніўня ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) дэманструецца выстаўка “Кааператыўны рух за дасягненне ўстойлівага развіцця для ўсіх”, прысвечаная Міжнароднаму дню кааператываў.


Гэты Дзень быў зацверджаны Генеральнай Асамблеяй ААН 16 снежня 1992 года (рэзалюцыя 47/90) і штогод адзначаецца ў першую суботу ліпеня, пачынаючы з 1995 года.

Міжнародны дзень кааператываў быў абвешчаны да стагоддзя Міжнароднага кааператыўнага альянсу – аб’яднання арганізацый, якія налічваюць на сённяшні дзень 760 млн членаў кааператываў у 100 краінах.

Штогадовае правядзенне Дня дазваляе міжнароднай супольнасці павышаць інфармаванасць пра кааператывы ва ўсім свеце, праводзіць палітыку, накіраваную на іх падтрымку і ўзмацненне, каб яны маглі ў поўнай меры садзейнічаць устойліваму развіццю, сацыяльнай інтэграцыі і паўнацэннай занятасці. Мерапрыемствы, якія праводзяцца з нагоды гэтага Дня, пашыраюць партнёрства паміж міжнародным кааператыўным рухам і іншымі ўдзельнікамі, уключаючы ўрады, на мясцовым, нацыянальным і міжнародным узроўнях.

Клопат пра дабрабыт грамадства з’яўляецца адной з асноў кааператыўнага руху. Значэнне кааператываў як асацыяцый і прадпрыемстваў агульнапрызнана. З іх дапамогай грамадзяне могуць эфектыўна павышаць свой жыццёвы ўзровень, адначасова спрыяючы эканамічнаму, сацыяльнаму, культурнаму і палітычнаму развіццю сваёй абшчыны і сваёй дзяржавы. Кааператыўны рух з’яўляецца асобным і важным фактарам як у нацыянальных, так і ў міжнародных справах. Гэтаму руху ўласцівыя высокі ўзровень дэмакратычнасці, аўтаномія на мясцовым узроўні і інтэграцыя на ўзроўні міжнародным. Кааператывы з’ўяўляюцца такой формай арганізацыі асацыяцый і прадпрыемстваў, пасродкам якой грамадзяне могуць забяспечваць самадапамогу і самастойна несці адказнасць за дасягненне вызначаных мэт, не толькі эканамічных, але і сацыяльных і экалагічных – ліквідацыю галечы, забеспячэнне прадуктыўнай занятасці і садзейнічанне сацыяльнай інтэграцыі.

Першыя кааператывы ўзніклі больш за 200 гадоў назад, калі сельскія прадпрымальнікі і фермеры вырашылі аб’яднаць свае рэсурсы і дапамагчы адзін аднаму пашырыць магчымасці для рэалізацыі сваёй прадукцыі. Пазней з’явіліся кааператывы рознічнага гандлю, дзякуючы якім маламаёмасным сем’ям удавалася пазбегнуць пазыковай ямы і атрымаць доступ да больш якасных тавараў і паслуг. З тых часоў кааператывы ўзнікалі ў многіх галінах дзейнасці, пачынаючы з вырабу прамысловых тавараў і канчаючы фінансавымі паслугамі.

Сёння маштабы дзейнасці кааператываў вар’іруюцца ад невялікіх і сціплых прыватных прадпрыемстваў да буйных кампаній з шматмільённым абаротам, што забяспечвае занятасцю больш за 100 млн чалавек. Кааператывы ўносяць істотны ўклад у справу барацьбы з беднасцю праз развіццё занятасці і сацыяльнай абароны сваіх членаў.

На выстаўцы прадстаўлена каля 100 дакументаў на рускай і англійскай мовах: кнігі, перыядычныя выданні, брашуры, буклеты.

Экспазіцыя змяшчае наступныя тэматычныя раздзелы:

  • Кааператыўны рух: гісторыя, традыцыі, сучаснасць.
  • Міжнародны кааператыўны рух. Дзейнасць Міжнароднага кааператыўнага альянсу.
  • Вытворчая кааперацыя.
  • Спажывецкая кааперацыя.
  • Сельскагаспадарчая кааперацыя.
  • Крэдытная кааперацыя.
  • Кааператыўны рух у Беларусі: стан і тэндэнцыі развіцця.

Выстаўка будзе цікавай работнікам сферы кааперацыі, прадпрымальнікам, фермерам, спецыялістам у галіне сельскай гаспадаркі, эканомікі, гандлю, вучоным, студэнтам, аспірантам кааператыўных навучальных устаноў і ўсім, хто цікавіцца развіццём кааператыўнага руху.

Спіс літаратуры

Карысныя спасылкі

Навіны

Вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”

31 Май 2024

23 мая 2024 года загадам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь № 100 зацверджаны вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

“Разумнейшыя за ўсіх на свеце!”: прапануем праграму дзіцячага МЕГАсвята

1 Чэр 2024

1 чэрвеня з 12.00 да 15.00 Нацыянальная бібліятэка Беларусі запрашае дзяцей і іх бацькоў на дзіцячае МЕГАсвята “Разумнейшы за ўсіх на свеце!”, прымеркаванае да Дня абароны дзяцей.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Шчасце бачыць

1 Чэр 2024

Фотавыстаўка “Шчасце бачыць” арганізавана сумесна з Беларускім дзіцячым фондам і прымеркавана да Міжнароднага дня аховы дзяцей.

Мастацкія выстаўкі

Бібліятэкарам