ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Баль навагрудскага песняра
Навагодні серпанцін

Чарадзей мастацкага слова

Чарадзей мастацкага слова
Іншыя Навіны

З 20 снежня па 19 студзеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць выстаўка «Чарадзей мастацкага слова», прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага паэта, кінадраматурга А.С. Вялюгіна.


Лірыка заслужанага дзеяча культуры Беларусі (1969) Анатоля Сцяпанавіча Вялюгіна – дасягненне ў беларускай паэзіі. Яго творчасці ўласцівы яркая метафарычнасць, асацыятыўная вобразнасць, арыгінальная апрацоўка слова. У паэзіі А. Вялюгіна прысутнічаюць шчырае апяванне роднай зямлі, пранікнёная споведзь паэта-франтавіка, які прайшоў суровыя выпрабаванні ваеннага ліхалецця, грамадзянскія і інтымныя пачуцці сучасніка, патрыятычныя матывы. Яго вершы, пакладзеныя на музыку І. Лучанком, сталі шырока вядомымі песнямі (“Бярозка”, “Сын зямлі на віхурнай арбіце”). Беларускі пісьменнік і крытык А. Лойка, кажучы пра творчасць А. Вялюгіна, адзначаў: “Ён нарадзіўся, каб быць паэтам, ён сваёй ярка рамантычнай паэзіяй ў гісторыі беларускай паэзіі застаецца паэтам вышэйшага рангу”.

На выстаўцы можна пазнаёміцца з кнігамі паэзіі аўтара “Негарэльская арка” (1949), “На зоры займае” (1958), “Адрас любві” (1964), “Песня зялёнага дуба” (1989), “З белага камення – сіняе пламенне” (1993), “Заклён на скрутны вір” (1995) і інш.

Вялікі рэзананс мела ў свой час паэма А. Вялюгіна “Вецер з Волгі” (Літаратурная прэмія Беларусі імя Я. Купалы, 1964), прысвечаная У. Леніну. Паэма і яе пераклады на рускую і ўкраінскую мовы – сярод кніг экспазіцыі. Анатоль Сцяпанавіч таксама з’яўляецца аўтарам паэтычных зборнікаў для дзяцей “Галубы” (1949), “Тры гудкі” (1951), “Рыбы нашых рэк” (1952), “Вада і вуда” (1967), якія прадстаўлены на кніжных паліцах.

Не меней, чым паэзія, А. Вялюгіна прываблівала мастацкае і дакументальнае кіно. Паводле яго сцэнарыяў пастаўлены мастацкі двухсерыйны тэлефільм “Рэха ў пушчы” (1977), мастацкі фільм “Глядзіце на траву” (1985) і 45 дакументальных фільмаў, 16 з іх – поўнаметражныя. Яго сцэнарыі застаюцца ўзорамі беларускага дакументальнага кінематографа. Невыпадкова адзін з іх – “Генерал Пушча” – быў адзначаны Дзяржаўнай прэміяй БССР (1968). Шмат часу прысвяціў А. Вялюгін мастацкаму перакладу. На выстаўцы можна пазнаёміцца з перакладамі паэта з рускай, літоўскай, украінскай, польскай і іншых моў. Яго пяру належаць пераклад і выданне на беларускай мове 30-ці асобных кніг паэзіі.

Завяршаюць экспазіцыю энцыклапедычныя матэрыялы, артыкулы пра жыццё і творчасць А. Вялюгіна.

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 27 16.

Навіны

Беларуская натарыяльная палата і Нацыянальная бібліятэка Беларусі: захоўваем гісторыю разам

5 Чэр 2024

5 чэрвеня ў зале адукацыйных тэхналогій у рамках падпісанага раней пагаднення аб супрацоўніцтве ў сферы інфармацыйнай дзейнасці паміж Беларускай натарыяльнай палатай і Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі адбылася ўрачыстая перадача ў фонды "алмаза ведаў" унікальнага выдання, прысвечанага этапам станаўлення інстытута натарыята на беларускіх землях.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Кніжная спадчына Дома Мамонічаў

3 Чэр 2024

З 3 чэрвеня ў музеі кнігі арганізавана выстава, прымеркаваная да 450-годдзя з пачатку дзейнасці друкарні Мамонічаў – аднаго з самых адметных беларускіх выдавецкіх цэнтраў ХVІ – пачатку ХVІІ ст.

Кніжныя выстаўкі

У бібліятэцы ўзнагародзілі пераможцаў конкурсу “Знайдзі скарбы”

3 Чэр 2024

3 чэрвеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся фінал культурна-асветніцкай акцыі “Знайдзі скарбы”, ініцыяванай прадстаўніцтвам Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

3–9 чэрвеня 1944 года. 13 тыдняў да Вызвалення

4 Чэр 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Беларусь няскораная

3 Чэр 2024

З 6 мая па 5 ліпеня ў зале даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання (пам. 257) праходзіць кніжная выстава “Беларусь няскораная”, прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам