ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Жыццё маё – дарогі, песні...
Цырымонія перадачы кніг бібліятэкам

Атмасфера прыгажосці

Атмасфера прыгажосці
Іншыя Навіны

З 2 па 31 снежня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць выстаўка “Атмасфера прыгажосці”, дзе экспануюцца каталогі адзення прадпрыемстваў лёгкай прамысловасці Беларусі.


Вырабы, прадстаўленыя ў каталогах айчынных прадпрыемстваў, складаюць асартымент новай выпускаемай прадукцыі, якую аб’ядноўвае высокая якасць, зручнасць, камфорт, разнастайнасць модных фасонаў і колеравага выканання.

Стыльнае беларускае адзенне рэгулярна экспартуецца не толькі ў краіны СНД, але і ў Вялікабрытанію, Данію, Польшчу, ЗША, Нідэрланды, Чэхію і інш.

На паліцах размешчаны рэкламныя каталогі беларускіх прадпрыемстваў ААТ “Элема”, ААТ “Камінтэрн”, ААТ “Купалінка”, ААТ “Жлобінская швейная фабрыка”, ТАА “ИнгузСтиль”, ТАА “Блауз”, ЗАТ “КіС” і інш.

У рэкламных выданнях на экспазіцыі прадстаўлены сучасныя вырабы жаночага, мужчынскага і дзіцячага адзення. Напрыклад, у каталогах прадпрыемства ААТ “Элема” размешчаны мадэлі цёплых элегантных зімовых і дэмісезонных паліто, паўпаліто, куртак. Разнастайны выбар мужчынскіх гарнітураў катэгорыі “бізнес-клас”, “дзелавы клас”, а таксама маладзёжнага напрамку – у каталогах ААТ “Камінтэрн”.

Новыя бялізнавыя трыкатажныя калекцыі для жанчын і дзяцей прадстаўлены ў друкаваных выданнях ААТ “Купалінка”. Мадэлі класічных блузак, тунік, спадніц і штаноў – у рэкламных выданнях ТАА “Блауз”.

Прыцягнуць увагу чытачоў каталогі адзення ААТ “Жлобінская швейная фабрыка” для дзяцей ясельнага, дашкольнага і малодшага школьнага ўзростаў. У друкаваных выданнях прадпрыемства ТАА “ИнгузСтиль” размешчаны модныя мадэлі жаночых сукенак.

Усяго на выстаўцы прадстаўлена звыш 20 рэкламных і інфармацыйных выданняў.

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 27 16.

Навіны

Вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”

31 Май 2024

23 мая 2024 года загадам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь № 100 зацверджаны вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

“Разумнейшыя за ўсіх на свеце!”: прапануем праграму дзіцячага МЕГАсвята

1 Чэр 2024

1 чэрвеня з 12.00 да 15.00 Нацыянальная бібліятэка Беларусі запрашае дзяцей і іх бацькоў на дзіцячае МЕГАсвята “Разумнейшы за ўсіх на свеце!”, прымеркаванае да Дня абароны дзяцей.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Шчасце бачыць

1 Чэр 2024

Фотавыстаўка “Шчасце бачыць” арганізавана сумесна з Беларускім дзіцячым фондам і прымеркавана да Міжнароднага дня аховы дзяцей.

Мастацкія выстаўкі

Бібліятэкарам