ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Даследчык роднай літаратуры
Аўтаматызаваная сістэма маніторынгу інавацыйнай дзейнасці

Адвечны покліч Радзімы

Адвечны покліч Радзімы
Іншыя Навіны

З 11 па 25 чэрвеня 2008 г. у зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць кніжная выстаўка «Адвечны покліч Радзімы», прысвечаная 60-годдзю Анатоля Іванавіча Бутэвіча, беларускага пісьменніка, перакладчыка, публіцыста, крытыка, дзяржаўнага дзеяча Беларусі.


Піша Анатоль Іванавіч з юнацтва. У 1971 г. ён скончыў аддзяленне беларускай мовы і літаратуры філалагічнага факультэта БДУ. Пісьменнік мае за плячамі журналісцкі, карэспандэнцкі, рэдактарскі вопыт, працаваў у камсамольскіх і партыйных органах. Дырэктар выдавецтва "Мастацкая літаратура" (1986–87), старшыня Дзяржаўнага камітэта Беларусі па друку (1990–92), міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь (1992–94), з 1994 па 1996 г. – міністр культуры і друку Рэспублікі Беларусь. З 1996 г. працаваў на дыпламатычных пасадах.

А. І. Бутэвіч узнагароджаны шматлікімі дзяржаўнымі ўзнагародамі. Ён лаўрэат прэміі Беларускага саюза журналістаў «Залатое пяро – 2001».

Адным з асноўных прыярытэтаў яго творчасці з`яўляюцца творы, напісаныя для дзяцей. На выстаўцы ў раздзеле «Выдатны майстар слова» прадстаўлены асобныя выданні гэтых твораў, напісаныя і выдадзеныя ў розныя гады. Гэта «Прыгоды лісціка-карунчыка» (1997), «Прыгоды памаўзлівай Рыскі» (1999), «Расстайны пах асоту» (2000), «Мірскі замак» (2003), «Як акіян з кропелькай барукаўся» (2003). А таксама кнігі, аформленыя з вялікім мастацкім густам, выдадзеныя ў серыі «Сем цудаў Беларусі» (заснавана ў 1999 г.), такія як: «У гасцях у вечнасці» (2001), «Званы Нямігі» (2002), «За наміткай гісторыі» (2003), «Адвечны покліч Радзімы» (2004), «Славутыя родам сваім» (2006).

Плёнам працы пісьменніка стала кніга «Пад небам беларускага слова» (2007), на старонках якой аўтар дзеліцца ўспамінамі пра вядомых пісьменнікаў, творцаў, захавальнікаў беларускага слова, разважае над некаторымі літаратурнымі з`явамі і падзеямі, выказвае свае думкі пра ролю і значнасць беларускага слова.

Кнігі А. Бутэвіча ілюстравалі цудоўныя мастакі П. Татарнікаў, Т. Беразенская, А. Пратасеня, В. Сакалоў і інш.

Значную частку экспазіцыі складае раздзел «Публікацыі твораў А. Бутэвіча ў часопісах і калектыўных зборніках», які змяшчае публікацыі розных гадоў. Сярод іх асабліва цікавымі для чытачоў будуць публікацыі апошніх гадоў, такія як: рыцарская аповесць «Каралева не здраджвала каралю…» (Маладосць, 2003, № 7, 8), спавядальна-пакаянны маналог найвышэйшага князя літоўскага і караля польскага Ягайлы, які з Крэва ў Кракаў з`ехаў «Лінія разлому, або Каралеўская Галгофа» (Полымя, 2005, № 6), аповесць «Апошняе ігрышча» (Полымя, 2007, № 1, 2), драма кахання – для няспешнага чытання «Маладыя гады – маладыя жаданні» (Маладосць, 2007, № 10), апавяданне «Пацалунак» (Вальс пад журлівымі таполямі. – Мінск, 2008. – С. 50–53), рэфлексія першага пацалунка «Я буду помніць цябе» (І ўзімку лілеі цвітуць… – Мінск, 2007. – С. 87–90) і інш.

Неабходна адзначыць, што Анатоль Іванавіч друкуе таксама свае творы і пад псеўданімамі: Максім Валошка, А. Баярскі, Міша Алімпік. Пад псеўданімам Максім Валошка чытачы ведаюць яго найперш як перакладчыка. А. Бутэвіч перакладае з рускай, польскай, украінскай, якуцкай, англійскай моў, а таксама з беларускай мовы на рускую. Ім зроблены пераклады кніг У. Ліпскага, А. Капусціна, В. Гігевіча, Э. Ажэшкі, С. Лема, Р. Маеўскага, Д. Олдрыджа і інш. Перакладчыцкая дзейнасць складае асобную частку творчасці пісьменніка і прадстаўлена ў раздзеле «Перакладчык, складальнік, рэдактар».

Матэрыялы, якія змешчаны ў раздзеле «Шматгранны талент» , расказваюць пра жыццёвы і творчы шлях А. Бутэвіча. Свае публікацыі яму як чалавеку, яго шматграннай дзейнасці і яго літаратурным творам прысвяцілі А. Марціновіч, І. Саламевіч, А. Карлюкевіч, А. Хазянін, Т. Фіцнер і інш.

У экспазіцыі каля 100 выданняў, і яна багата ілюстравана фотаздымкамі пісьменніка.

Кантактны тэлефон 293 27 16


Навіны

Вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”

31 Май 2024

23 мая 2024 года загадам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь № 100 зацверджаны вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

“Разумнейшыя за ўсіх на свеце!”: прапануем праграму дзіцячага МЕГАсвята

1 Чэр 2024

1 чэрвеня з 12.00 да 15.00 Нацыянальная бібліятэка Беларусі запрашае дзяцей і іх бацькоў на дзіцячае МЕГАсвята “Разумнейшы за ўсіх на свеце!”, прымеркаванае да Дня абароны дзяцей.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Шчасце бачыць

1 Чэр 2024

Фотавыстаўка “Шчасце бачыць” арганізавана сумесна з Беларускім дзіцячым фондам і прымеркавана да Міжнароднага дня аховы дзяцей.

Мастацкія выстаўкі

Бібліятэкарам