ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Свет на скрутку
Слова і вобраз

Ад літары да слова

Ад літары да слова
Іншыя Навіны

З 1 верасня па 31 кастрычніка 2008 года ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адкрыецца выстаўка старадрукаванай і рэдкай вучэбнай кнігі “Ад літары да слова”, прымеркаваная да Дня ведаў.



1 верасня — свята, прысвечанае пачатку новага навучальнага года. “Азбука” або “Буквар” – першыя кнігі, якія трапляюць у рукі першакласніка. З іх пачынаецца шлях да адукацыі, ведання роднай мовы, прыроды, грамадства.

На выстаўцы “Ад літары да слова” прадстаўлены арыгінальныя, факсімільныя і рэпрынтныя выданні найбольш вядомых кірылічных друкаваных азбук, буквароў, кніг для пачатковага навучання чытанню і грамаце канца ХVI – 1-й пал. ХХ ст.

Дэманструюцца арыгіналы: “Псалтыр” (Вільна, 1576), буквары В. Бурцова (Масква, 1634), Ф. Палікарпава (Масква, 1701), “Граматыка...” М. Сматрыцкага (Масква, 1648), “Первое учение отрокам” Ф. Пракаповіча (Масква, 1751): узнаўленне лепшага ілюстраванага буквара ХVII ст. К. Істоміна (Масква, 1694). Сярод беларускіх старадрукаваных кніг экспануюцца арыгіналы “Буквара” (Вільня, 1767), “Азбукі” (Супрасль, 1781), «Беларускі лемантар» (1906), «Першае чытанне для дзетак беларусаў» Цёткі (1906), «Другое чытанне для дзяцей беларусаў» Я. Коласа (1910) і іншыя.

Навіны

Вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”

31 Май 2024

23 мая 2024 года загадам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь № 100 зацверджаны вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

“Разумнейшыя за ўсіх на свеце!”: прапануем праграму дзіцячага МЕГАсвята

1 Чэр 2024

1 чэрвеня з 12.00 да 15.00 Нацыянальная бібліятэка Беларусі запрашае дзяцей і іх бацькоў на дзіцячае МЕГАсвята “Разумнейшы за ўсіх на свеце!”, прымеркаванае да Дня абароны дзяцей.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Шчасце бачыць

1 Чэр 2024

Фотавыстаўка “Шчасце бачыць” арганізавана сумесна з Беларускім дзіцячым фондам і прымеркавана да Міжнароднага дня аховы дзяцей.

Мастацкія выстаўкі

Бібліятэкарам