ГалоўнаяНавіныДа 100-годдзя Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Сусветны дзень пісьменніка 3 сакавіка адзначаць на канале «Беларусь 3»
#BelBookChallenge рэкамендуе: зборнікі любоўнай лірыкі

Хроніка будаўніцтва. 2002 год

Хроніка будаўніцтва. 2002 год
Іншыя Навіны

Наступныя некалькі публікацый у рамках віртуальнага праекта “Нацыянальная бібліятэка Беларусі ў сучаснай прэсе” будуць прысвечаны хроніцы ўзвядзення новага будынка, перадавым тэхналогіям беларускіх архітэктараў і праекціроўшчыкаў і ўнікальнаму досведу, назапашанаму за час будаўніцтва галоўнай бібліятэкі краіны.

У 2002-м пачалася падрыхтоўка пляцоўкі для будаўніцтва, у сувязі з чым было прынята рашэнне аб зносе 12 жылых дамоў, якія знаходзіліся ў 4-м Сляпянскім завулку. Менавіта на гэтым месцы, недалёка ад станцыі метро “Усход”, на рагу праспекта Незалежнасці і вул. Філімонава, планавалася ўзвядзенне новага будынка бібліятэкі.

Праект аб’яўлены ўсенароднай будоўляй і для добраахвотных ахвяраванняў у ААБ “Беларусбанк” адкрыты спецыяльны разліковы рахунак.

У жніўні архітэктары, праекціроўшчыкі і група супрацоўнікаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі на чале з яе дырэктарам Галінай Мікалаеўнай Алейнік адправіліся ў камандзіроўку па чатырох еўрапейскіх краінах з мэтай азнаямлення з лепшымі бібліятэкамі Еўропы. І нягледзячы на тое, што эскізны праект будынка нашай бібліятэкі быў зроблены ў 1989 годзе, да пачатку ХХІ стагоддзя ён не толькі не састарэў, але і па сваёй аб’ёмна-прасторавай кампазіцыі аказаўся прагрэсіўным і сучасным.

chronika_budaunictva_1.jpg
Супрацоўнікі бібліятэкі, праекціроўшчыкі і архітэктары М. Вінаградаў (другі злева) і В. Крамарэнка (другі справа) падчас камандзіроўкі. Фота з асабістага архіва Г. Алейнік

Шмат новага спецыялісты запазычылі з гэтай паездкі. Асаблівая ўвага была нададзена абсталяванню для кандыцыянавання паветра, сістэмы падтрымання мікраклімату, што асабліва важна для захаванасці фондаў. А ў афармленні інтэр’ераў архітэктараў натхніла навамодная плынь – фітакампазіцыі, якія абавязкова будуць прысутнічаць у новым будынку Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Ну а для найбольш хуткага выканання чытацкіх запытаў у новай бібліятэцы вырашана ўсталяваць “цуд тэхналагічнай і інжынернай думкі” – тэлеліфт. З яго дапамогай чытачы ў самыя кароткія тэрміны будуць атрымліваць неабходную літаратуру. Заказ ажыццяўляецца праз камп’ютар, падрыхтаваную літаратуру бібліятэкар загружае ў кантэйнер з аўтаномным электрарухавіком, які перамяшчаецца па монарэйцы, як па гарызанталі, так і па вертыкалі, у любым зададзеным камп’ютарам кірунку.

chronika_budaunictva_2.jpg
Так выглядае траса тэлеліфта з кантэйнерам. Фота С. Базылевай-Ланько

Пытанні будаўніцтва новага будынка Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі разглядаліся 11 верасня на працоўнай нарадзе з удзелам архітэктараў, праекціроўшчыкаў, кіраўнікоў адпаведных міністэрстваў і ведамстваў.

Па разліках, на будаўніцтва бібліятэкі можа спатрэбіцца каля 150 мільёнаў долараў, а знешне будынак будзе нагадваць брыльянт. Калі ж казаць матэматычнай мовай: праект новага комплексу ўяўляе сабой 62-метровы ромбакубаактаэдр, які ўзвышаецца на трох-чатырохпавярховым кальцавым стылабаце. Спачатку васьмігранны “брыльянт”, які важыць каля 140 тысяч тон, запоўніцца кнігамі толькі напалову. Каб запоўніць фонды новай бібліятэкі цалкам, спатрэбіцца не менш за 35 гадоў.

Ажыццяўленню праекта быў прысвечаны і праведзены 3 кастрычніка на АНТ тэлемарафон “Пабудуем бібліятэку разам”. Яго мэта – збор добраахвотных ахвяраванняў на будаўніцтва новага будынка Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Да 20.00 – выніковага выпуску “Наших новостей”, у якім рэпарцёры падрабязна асвятлілі вынікі мінулага тэлемарафона, – на дабрачынны рахунак было пералічана каля 1,5 млрд беларускіх рублёў і каля 30 тысяч долараў. Такой актыўнасці не чакаў ніхто!

21 кастрычніка 2002 года прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь Генадзь Васільевіч Навіцкі наведаў будучую будаўнічую пляцоўку. Згодна з вызначаным планам пляцоўка пад катлаван ужо вызвалена і да 1 лістапада ўсё будзе гатова для пачатку працы будаўнікоў.

chronika_budaunictva_3.jpg
Падчас цырымоніі, прысвечанай пачатку будаўніцтва НББ

1 лістапада адбылася ўрачыстая цырымонія, прысвечаная пачатку будаўніцтва Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Сімвалічны першы камень у падмурак будучага будынка духоўнай скарбніцы беларускага народа заклаў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка. У мерапрыемстве таксама бралі ўдзел архітэктары, праекціроўшчыкі, будаўнікі, супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі і студэнты Мінскага ўніверсітэта культуры – будучыя бібліятэкары.

Агароджана тэрыторыя будаўнічай пляцоўкі, пракладваюцца пад’язныя шляхі. Выкапаны катлаван пад падмурак вышыннай часткі будынка. Аб’ём катлавана – 60 000 м3, яго глыбіня – 15 метраў, а ніжняя маналітная пліта падмурка мае аб’ём 3 600 м3. Пачаты арматурныя і апалубныя работы, самыя працаёмкія пры ўзвядзенні падмурка.

Пры ўездзе на будоўлю з’явіўся шчыт “Будаўніцтва Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі” з інфармацыяй аб тэрмінах будаўніцтва, арганізацыях і кіраўніках, занятых у будаўнічых работах: начальнік будаўніцтва – Віктар Мікалаевіч Бандарэнка, галоўны інжынер праекта – Людміла Мітрафанаўна Шохіна, навуковы кіраўнік праекта і будаўніцтва – Цімафей Максімавіч Пецольд, галоўны канструктар праекта – Уладзімір Анатольевіч Пацершчук і інш.

chronika_budaunictva_4.jpg
Катлаван пад падмурак вышыннай часткі будынка. Фота Л. Шохінай


Выкарыстаныя крыніцы:

  1. Андрушевич, А. Новое хранилище для 8 миллионов / А. Андрушевич // Комсом. правда в Белоруссии. – 2002. – 2 июня.
  2. Ануфриев, Г. Средств выделят "копейка в копейку" / Г. Ануфриев // 7 дней. – 2002. – 26 окт.
  3. Анціпенка, Д. Пабудуем бібліятэку разам / Д. Анціпенка // Рэспубліка. – 2002. – 15 верас.
  4. Галіна Алейнік: "Нацыянальная бібліятэка – гэта храм. Ведаў і памяці…" / [гутарыла Т. Абакумоўская] // Рэспубліка. – 2002. – 19 ліп.
  5. Галоўка, С. Брыльянт духоўнай спадчыны / С. Галоўка // Мінская праўда. – 2002. – 20 жн.
  6. Ладуцька, К. Новы будынак Нацыянальнай бібліятэкі будзе адчынены 1 верасня 2005 года / К. Ладуцька // Нар. газ. – 2002. – 2 лістап. – С. 1.
  7. Ляшкевич, А. Белорусские библиотеки попали в переплёт / А. Ляшкевич // Комсом. правда в Белоруссии. – 2002. – 28 июня. – С. 14.
  8. Малиновский, С. Белорусы скинутся на ромбокубоэктаэдр / С. Малиновский // Комсом. правда в Белоруссии. – 2002. – 28 авг. – С. 12.
  9. Сёмкіна, С. Юбілей прызначаны на восень / С. Сёмкіна // Белорус. ніва. – 2002. – 11 чэрв.
  10. Чёрная, Т. Достояние республики / Т. Чёрная // Минский курьер. – 2002. – 14 авг. – С. 11.

Больш падрабязную інфармацыю па тэме можна знайсці ў базе даных “Нацыянальная бібліятэка Беларусі ў прэсе”. Акрамя таго, аформіўшы рассылку на вышэй згаданы рэсурс, вы будзеце атрымліваць усе навіны пра нашу бібліятэку.

Матэрыял пададзены інфармацыйна-аналітычным аддзелам.

Навіны

У Нацыянальнай бібліятэцы сустрэлі гасцей з Азербайджанскай Рэспублікі

6 Чэр 2024

6 чэрвеня беларускі “алмаз ведаў” наведала дэлегацыя з Азербайджанскай Рэспублікі на чале з намеснікам прэм’ер-міністра Азербайджанскай Рэспублікі Алі Джавадавічам Ахмедавым.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Чацвёртая выстаўка цыкла “Зара вызвалення займаецца над Беларуссю”

7 Чэр 2024

Напярэдадні святкавання Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (3 ліпеня) і 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў экспануецца заключная частка выхаваўча-патрыятычнага цыкла “Зара вызвалення займаецца над Беларуссю”, які звяртаецца да хронікі падзей і да ўвекавечання памяці аб героях-удзельніках.

Кніжныя выстаўкі

Беларуская натарыяльная палата і Нацыянальная бібліятэка Беларусі: захоўваем гісторыю разам

5 Чэр 2024

5 чэрвеня ў зале адукацыйных тэхналогій у рамках падпісанага раней пагаднення аб супрацоўніцтве ў сферы інфармацыйнай дзейнасці паміж Беларускай натарыяльнай палатай і Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі адбылася ўрачыстая перадача ў фонды "алмаза ведаў" унікальнага выдання, прысвечанага этапам станаўлення інстытута натарыята на беларускіх землях.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Кніжная спадчына Дома Мамонічаў

3 Чэр 2024

З 3 чэрвеня ў музеі кнігі арганізавана выстава, прымеркаваная да 450-годдзя з пачатку дзейнасці друкарні Мамонічаў – аднаго з самых адметных беларускіх выдавецкіх цэнтраў ХVІ – пачатку ХVІІ ст.

Кніжныя выстаўкі

У бібліятэцы ўзнагародзілі пераможцаў конкурсу “Знайдзі скарбы”

3 Чэр 2024

3 чэрвеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся фінал культурна-асветніцкай акцыі “Знайдзі скарбы”, ініцыяванай прадстаўніцтвам Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам