ГалоўнаяНавіныБуктрэйлеры
Знаёмімся: візітная картка культурнай сталіцы Беларусі – 2020
Неўзабаве пабачыць свет факсімільнае выданне Жыровіцкага Евангелля

Буктрэйлеры: “Жураўліны крык” і “Сотнікаў” Васіля Быкава

Буктрэйлеры: “Жураўліны крык” і “Сотнікаў” Васіля Быкава
Іншыя навіны

Нацыянальная бібліятэка Беларусі стала адным з арганізатараў конкурсу буктрэйлераў – кароткіх відэаролікаў, прысвечаных пэўнай кнізе. Сярод задач конкурсу – стварэнне калекцыі такіх відэа для далейшай перадачы ў бібліятэчную сістэму рэспублікі. У спецыяльнай рубрыцы нашага партала можна пазнаёміцца з матэрыяламі, створанымі маладымі для маладых.

Мы ўжо пісалі пра буктрэйлеры па творах Васіля Быкава. У цэнтры ўвагі ўдзельнікаў конкурсу аказаліся і такія аповесці беларускага пісьменніка, як “Жураўліны крык” і “Сотнікаў”.

Сюжэт аповесці “Жураўліны крык” знаёмы ўсім: атрад з шасці салдат Чырвонай арміі і невыканальная задача – затрымаць нямецкія войскі ля чыгуначнага пераезду на суткі. У гэтай гісторыі раскрываюцца розныя лёсы і характары, трагічныя павароты жыцця герояў аповесці. Але ім усім хочацца жыць.

Дзве конкурсныя работы зманціраваны з кадраў шматсерыйнага фільма “Доўгія вёрсты вайны”, які быў зняты па некалькіх творах Васіля Быкава. Сам пісьменнік выступіў у якасці сцэнарыста. Прапануем пазнаёміцца з работамі.

Відэашэраг для аднаго з буктрэйлераў зняты самім канкурсантам. Маладыя хлопцы ў ваеннай форме са зброяй праўдападобна інсцэніруюць ключавыя сюжэты аповесці, увасабляючы і “добрых”, і “дрэнных” герояў.

Буктрэйлер да вядомай аповесці Васіля Быкава “Сотнікаў” зманціраваны з розных фільмаў пра Другую сусветную вайну, у тым ліку заходніх. Такая падача разам з цітрамі аб сюжэтных асновах гісторыі дазваляе стварыць драматычны напал.

Матэрыял падрыхтаваны аддзелам суправаджэння інтэрнэт-партала.

Навіны

Да 95-годдзя таленавітага бібліёграфа Зоі Антонаўны Сядой

20 Май 2024

Зоя Антонаўна нарадзілася ў г. Нова-Барысаў Мінскай вобласці ў сям'і ваеннаслужачага. Да пачатку Вялікай Айчыннай вайны яна скончыла пачатковую школу і разам з бацькамі эвакуіравалася ў сяло Аторма Зяметчынскага раёна Пензенскай вобласці.

Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах

Зала дакументаў па мастацтве прапануе: рубрыка “Асобы. Даты. Падзеі”

18 Май 2024

Штогод 18 мая больш чым у 150 краінах свету адзначаецца Міжнародны дзень музеяў, які шырока святкуецца і ў нашай краіне ў рамках акцыі “Ноч музеяў”. У межах пастаяннай рубрыкі “Асобы. Даты. Падзеі”, якая ладзіцца ў зале мастацтваў (пам. 306), запрашаем пазнаёміцца з кніжнай выстаўкай “Па маршрутах беларускіх музеяў”, прысвечанай айчыннай музейнай справе.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам