ГалоўнаяНавіныБуктрэйлеры
І зноў пра Вялікую Айчынную вайну: дакументы, артыкулы, успаміны пра ваенныя падзеі і абаронцаў – у інфармацыйным рэсурсе “Дзяржыншчына гераічная”
Ад Дубоўкі да Кафкі: дзе паслухаць па-беларуску навукпоп пра літаратуру

Буктрэйлеры: “Живые и мёртвые” Канстанціна Сіманава

Буктрэйлеры: “Живые и мёртвые” Канстанціна Сіманава
Іншыя навіны

Нацыянальная бібліятэка Беларусі стала адным з арганізатараў конкурсу буктрэйлераў – кароткіх відэаролікаў, прысвечаных пэўнай кнізе. Сярод задач конкурсу – стварэнне калекцыі такіх відэа для далейшай перадачы ў бібліятэчную сістэму рэспублікі. У спецыяльнай рубрыцы нашага партала можна пазнаёміцца з матэрыяламі, створанымі маладымі для маладых.
Канстанцін Сіманаў сустрэў 1941 год ужо сфармаваным літаратарам, журналістам. Таму яго погляд на падзеі, у гушчы якіх ён апынуўся, асабліва каштоўны. Бо выяўленчая сіла літаратурнага таленту і пісьменніцкая назіральнасць дапамаглі яму разглядзець і захаваць на паперы шматлікія важныя дэталі жыцця на вайне.

Трылогія “Живые и мёртвые” напісана Канстанцінам Сіманавым на матэрыяле яго артыкулаў і нарысаў, а таксама – асабістага дзённіка, апублікаванага пад назвай “100 суток войны”. Гэты раман-эпапея апраўдана лічыцца адным з самых яркіх твораў пра вайну. Таму не дзіўна, што першая кніга трылогіі ўжо праз пяць гадоў пасля выхаду легла ў аснову сапраўды культавай аднайменнай экранізацыі 1964 года.

Можно научиться воевать, но привыкнуть к войне невозможно”. Гэтая цытата адкрывае буктрэйлер, прысвечаны трылогіі Сіманава – і збольшага, думаецца, натхнёны экранізацыяй кнігі. У аўтараў роліка атрымалася адчуць пранізлівую ноту, якая гучыць і ў экранізацыі, і ў арыгінале. Чалавек і Вайна, Чалавек і Подзвіг, Чалавек і Смерць.

Жывыя і мёртвыя.

...незаменимых нет. Верно, нет – всё так. Но ведь и заменимых тоже нет. Нет на свете ни одного заменимого человека”. І тым страшнейшая вайна, што адбірае жыцці, і тым больш велічны подзвіг у імя выратавання чалавецтва.

Матэрыял падрыхтаваны аддзелам суправаджэння інтэрнэт-партала. 

Навіны

Да 95-годдзя таленавітага бібліёграфа Зоі Антонаўны Сядой

20 Май 2024

Зоя Антонаўна нарадзілася ў г. Нова-Барысаў Мінскай вобласці ў сям'і ваеннаслужачага. Да пачатку Вялікай Айчыннай вайны яна скончыла пачатковую школу і разам з бацькамі эвакуіравалася ў сяло Аторма Зяметчынскага раёна Пензенскай вобласці.

Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах

Зала дакументаў па мастацтве прапануе: рубрыка “Асобы. Даты. Падзеі”

18 Май 2024

Штогод 18 мая больш чым у 150 краінах свету адзначаецца Міжнародны дзень музеяў, які шырока святкуецца і ў нашай краіне ў рамках акцыі “Ноч музеяў”. У межах пастаяннай рубрыкі “Асобы. Даты. Падзеі”, якая ладзіцца ў зале мастацтваў (пам. 306), запрашаем пазнаёміцца з кніжнай выстаўкай “Па маршрутах беларускіх музеяў”, прысвечанай айчыннай музейнай справе.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам