ГалоўнаяНавіныБуктрэйлеры
Краязнаўчыя рэсурсы ВЧЗ – педагогам Мінскай вобласці
Знойдзеныя дакументы праліваюць святло на гісторыю Жыровіцкага манастыра (+відэа)

Буктрэйлеры: “А зори здесь тихие…” Барыса Васільева

Буктрэйлеры: “А зори здесь тихие…” Барыса Васільева
Іншыя навіны

Нацыянальная бібліятэка Беларусі стала адным з арганізатараў конкурсу буктрэйлераў – кароткіх відэаролікаў, прысвечаных пэўнай кнізе. Сярод задач конкурсу – стварэнне калекцыі такіх відэа для далейшай перадачы ў бібліятэчную сістэму рэспублікі. У спецыяльнай рубрыцы нашага партала можна пазнаёміцца з матэрыяламі, створанымі маладымі для маладых.
Барыс Васільеў пайшоў на фронт сямнаццацігадовым дабравольцам – у складзе камсамольскага знішчальнага батальёна. Бачыў вайну у самых страшных яе праявах: абкружэнне, мінныя расцяжкі, кантузія, шпіталь. Можа, таму ў ягоных творах асобныя гісторыі асобных людзей уздымаюцца ў філасофска-мастацкім абагульненні, у папраўдзе гуманістычным пафасе.

Найбольшую вядомасць Васільеў набыў у 1969 годзе пасля публікацыі ў часопісе “Юность” аповесці “А зори здесь тихие…”. Праз год твор быў перанесены на сцэну (у тэатры на Таганцы) і стаў адной з самых вядомых тэатральных пастановак 1970-х. А ў 1972 годзе аповесць была экранізавана Станіславам Растоцкім. Магчыма, менавіта яркая экранізацыя Растоцкага (або сучасны рэмэйк 2015 года) – прычына надзвычайнай папулярнасці аповесці сярод удзельнікаў конкурсу. Васямнаццаць буктрэйлераў было створана, каб прыцягнуць увагу чытачоў менавіта да твора Барыса Васільева. З некаторымі з работ мы пазнаёмім вас сёння.

Хтосьці з удзельнікаў конкурсу паспрабаваў утварыць буктрэйлер паводле канонаў Галівуда – з эпічнай музыкай і спецэфектамі:

Хтосьці, наадварот, вырашыў актыўна задзейнічаць цытаты з кнігі:

Для кагосьці важней за ўсё аказалася зрабіць акцэнт менавіта на процістаянні вопытных нямецкіх дыверсантаў і дзяўчат-зенітчыц і падкрэсліць, наколькі больш цікава чытаць кнігу:

Экранізацыя 1972 года таксама паслужыла крыніцай натхнення для некаторых удзельнікаў. Дынамічная падача інфармацыі, лаканічная форма і стылёвае выкананне сапраўды прыцягваюць увагу:

Такія розныя, усе гэтыя відэа створаныя для адной мэты: пазнаёміць чытача з добрай кнігай. 

Матэрыял падрыхтаваны аддзелам суправаджэння інтэрнэт-партала. 

Навіны

Да 95-годдзя таленавітага бібліёграфа Зоі Антонаўны Сядой

20 Май 2024

Зоя Антонаўна нарадзілася ў г. Нова-Барысаў Мінскай вобласці ў сям'і ваеннаслужачага. Да пачатку Вялікай Айчыннай вайны яна скончыла пачатковую школу і разам з бацькамі эвакуіравалася ў сяло Аторма Зяметчынскага раёна Пензенскай вобласці.

Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах

Зала дакументаў па мастацтве прапануе: рубрыка “Асобы. Даты. Падзеі”

18 Май 2024

Штогод 18 мая больш чым у 150 краінах свету адзначаецца Міжнародны дзень музеяў, які шырока святкуецца і ў нашай краіне ў рамках акцыі “Ноч музеяў”. У межах пастаяннай рубрыкі “Асобы. Даты. Падзеі”, якая ладзіцца ў зале мастацтваў (пам. 306), запрашаем пазнаёміцца з кніжнай выстаўкай “Па маршрутах беларускіх музеяў”, прысвечанай айчыннай музейнай справе.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам