ГалоўнаяНавіныБібліятэка анлайн
27 сакавіка 1945 года. 43 дні да Перамогі
Новыя партнёры РЗЭК бібліятэк Віцебскай вобласці

Віртуальная чытальная зала прадстаўляе інфармацыйны рэсурс пра выдатнага ўраджэнца Беларусі

Віртуальная чытальная зала прадстаўляе інфармацыйны рэсурс пра выдатнага ўраджэнца Беларусі
Іншыя Навіны

Рэпертуар персанальных краязнаўчых рэсурсаў арганізацый – партнёраў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі папоўніўся віртуальным праектам “Жарэс Алфёраў: чалавек-легенда”.

Рэсурс падрыхтаваны супрацоўнікамі Віцебскай абласной бібліятэкі імя У.І. Леніна да 90-годдзя з дня нараджэння вучонага-фізіка, лаўрэата Нобелеўскай прэміі Жарэса Іванавіча Алфёрава, навуковыя адкрыцці якога сталі асновай для стварэння сучасных электронных прылад, праклаўшы дарогу ў эру сучасных лічбавых тэхналогій.

Імкнучыся шматгранна раскрыць асобу сусветна вядомага вучонага, стваральнікі праекта прадставілі фактаграфічную і бібліяграфічную інфармацыю, фота- і відэаматэрыялы, інтэрнэт-рэсурсы пра яго жыццё, навуковую і грамадскую дзейнасць. Асаблівая ўвага нададзена сувязям Ж.І. Алфёрава з Беларуссю, у тым ліку з яго малой радзімай – Віцебшчынай.

Рэсурс даступны з віртуальнай чытальнай залы і раздзелаў вэб-навігатара “Беларусь у інфармацыйнай прасторы” (“Рэсурсы бібліятэк” – і “Год малой радзімы”).

У 2006 годзе Жарэс Алфёраў, ганаровы грамадзянін Мінска, Віцебска і Чашніцкага раёна Віцебскай вобласці, ганараваны ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь, наведаў Нацыянальную бібліятэку Беларусі. Яго працы прадстаўлены ў фондах галоўнай бібліятэкі краіны.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам карпаратыўнага ўзаемадзеяння.

Навіны

Вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”

31 Май 2024

23 мая 2024 года загадам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь № 100 зацверджаны вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

“Разумнейшыя за ўсіх на свеце!”: прапануем праграму дзіцячага МЕГАсвята

1 Чэр 2024

1 чэрвеня з 12.00 да 15.00 Нацыянальная бібліятэка Беларусі запрашае дзяцей і іх бацькоў на дзіцячае МЕГАсвята “Разумнейшы за ўсіх на свеце!”, прымеркаванае да Дня абароны дзяцей.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Шчасце бачыць

1 Чэр 2024

Фотавыстаўка “Шчасце бачыць” арганізавана сумесна з Беларускім дзіцячым фондам і прымеркавана да Міжнароднага дня аховы дзяцей.

Мастацкія выстаўкі

Бібліятэкарам