ГалоўнаяМерапрыемствыРазмова з адвакатам аб здачы і арэндзе кватэры ў рамках заканадаўства Рэспублікі Беларусь
Знаўца беларускіх старажытнасцей
“Бібліяноч-2024”. Будзь у цэнтры прыцягнення!

Размова з адвакатам аб здачы і арэндзе кватэры ў рамках заканадаўства Рэспублікі Беларусь

Размова з адвакатам аб здачы і арэндзе кватэры ў рамках заканадаўства Рэспублікі Беларусь
Іншыя мерапрыемствы
19 красавіка
Дата правядзення
19.30–20.30
Час правядзення
пам. 207
Месца правядзення

Запрашаем карыстальнікаў на бясплатную тэматычную сустрэчу з адвакатам, арганізаваную ў рамках акцыі “Бібліяноч-2024” сумесна з Беларускай рэспубліканскай калегіяй адвакатаў.

Тэма размовы – Здаём кватэру ўнаём без парушэння закона: асаблівасці заключэння дагавора найму.

Падчас сустрэчы будуць разгледжаны наступныя пытанні:

  • Ці можна здаваць кватэру і не заключаць дагавор найму
  • Якую інфармацыю неабходна прапісаць у дагаворы найму
  • Што ўваходзіць у абавязкі бакоў дагавора
  • Падатковыя абавязацельствы ўласніка жылога памяшкання
  • Як змяніць або скасаваць дагавор найму
  • Якія кватэры нельга здаваць у арэнду

Больш падрабязна аб юрыдычных нюансах заключэння, змены і скасавання дагавора найму жылога памяшкання, а таксама асаблівасцях падаткаабкладання адкажуць адвакат спецыялізаванай юрыдычнай кансультацыі г. Мінска “Прававая абарона” Наталля Кісель і адвакат спецыялізаванай юрыдычнай кансультацыі “Карпаратыўнае права і падаткі” Анастасія Прохарчык.

Па дадзенай тэме падрыхтавана выстава літаратуры з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, прадстаўленая ў зале прававой інфармацыі (пам. 207b).
Спіс літаратуры

Уваход вольны.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 28 68293 27 28.

Чытайце таксама, як прайшла сустрэча, і сачыце за анонсамі наступных мерапрыемстваў.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі.

Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам