ГалоўнаяМерапрыемствыГімн паэзіі і песні
Заняткі “Цікава пачытаць” па кнізе “Сказки Сиреневого леса”
Чалавек захоплены: хобі на любы густ

Гімн паэзіі і песні

Гімн паэзіі і песні
Іншыя Мерапрыемствы
3 мая – 7 чэрвеня
Дата правядзення
10.00–20.00
Час правядзення
пам. 205
Месца правядзення

З 3 мая па 7 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць юбілейная выстаўка “Гімн паэзіі і песні”, прысвечаная 85-годдзю беларускага паэта, заслужанага дзеяча культуры Беларусі Уладзіміра Іванавіча Карызны.

Уладзімір Карызна з’яўляецца адным з самых музычных і меладычных паэтаў, творы якога нязменна карыстаюцца поспехам не толькі ў чытачоў, але і ў кампазітараў. Яго творчасць ахоплівае самыя разнастайныя жанры. Тэмы Радзімы, родных вытокаў, бацькоўскай хаты, роднай мовы, чалавека і прыроды, ваеннага ліхалецця арганічна ўвайшлі ў творчы арсенал паэта.

У першым раздзеле выстаўкі шырока прадстаўлены паэтычныя зборнікі аўтара, якія вылучаюцца непаўторнасцю стылю, меладычнай прыгажосцю, даступнасцю музычнага гучання. Сярод іх “Край мой сінявокі”, “Жураўліны досвітак”, “Святло ліўня”, “Азёры дабрыні” і інш. Яго шматлікія вершы пакладзены на музыку беларускімі кампазітарамі У. Буднікам, Я. Глебавым, Э. Зарыцкім, І. Лучанком і інш., найбольш папулярныя ўвайшлі ў зборнікі песень “Клубныя вечары”, “Люблю цябе, Белая Русь”, “Салавей спявае”, “Гэта наша Радзіма”. У. Карызна – яшчэ і цудоўны дзіцячы паэт, аб чым сведчаць кнігі вершаў для дзяцей, якія экспануюцца на выстаўцы.

Другі раздзел экспазіцыі распавядае пра шматгранную дзейнасць аўтара і знаёміць чытачоў з яго рэдактарскай, складальніцкай і перакладчыцкай дзейнасцю.

У апошнім раздзеле выстаўкі прадстаўлены літаратурна-крытычныя публікацыі, артыкулы з энцыклапедычных і перыядычных выданняў, якія пазнаёмяць наведвальнікаў з жыццёвым і творчым шляхам паэта.


Прадстаўленыя ў экспазіцыі кнігі можна заказаць праз электронны каталог Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 16.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.

Мерапрыемствы

Шчасце бачыць

30.05.2024

Фотавыстаўка “Шчасце бачыць” арганізавана сумесна з Беларускім дзіцячым фондам і прымеркавана да Міжнароднага дня аховы дзяцей.

Здароўе або цыгарэта – вам выбіраць!

30.05.2024

З 30 мая па 30 чэрвеня ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Здароўе або цыгарэта – вам выбіраць!”, прысвечаная Сусветнаму дню без тытуню.

Талент, дабрыня, служэнне

24.05.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Талент, дабрыня, служэнне”, прысвечаная 180-годдзю з дня нараджэння рускага мастака Васіля Дзмітрыевіча Паленава (1844–1927), праходзіць з 24 мая па 1 ліпеня ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).



Бібліятэкарам