ГалоўнаяМерапрыемствыАдпраўляем жыхарам і гасцям сталіцы бібліяімпульс!
Размова з адвакатам пра змены ў новай рэдакцыі Кодэкса аб Зямлі
Выстаўка “Мікола Гусоўскі. Песня пра зубра”: 500 гадоў з часу першага выдання паэмы

Адпраўляем жыхарам і гасцям сталіцы бібліяімпульс!

Адпраўляем жыхарам і гасцям сталіцы бібліяімпульс!
Іншыя мерапрыемствы
21 красавіка
Дата правядзення
19.00–23.00
Час правядзення

21 красавіка Нацыянальная бібліятэка Беларусі запрашае на акцыю ў падтрымку чытання “Бібліяноч-2023”!

Тэма акцыі сёлета – “БібліяІмпульс”. “Алмаз ведаў” адпраўляе жыхарам і гасцям сталіцы сігнал: будзьце ў гэты вечар з намі, зараджайцеся ведамі і добрым настроем! З 19.00 да 23.00 бібліятэка будзе адкрыта для ўсіх жадаючых, уваход вольны!

Свята пачнецца ў холе бібліятэкі – мімы пазнаёмяць з праграмай вечара, а яркае тэатралізаванае адкрыццё дасць старт самай доўгачаканай бібліяакцыі. Гасцей чакаюць 22 тэматычныя пляцоўкі з насычанай праграмай на любы ўзрост і густ.

Для тых, хто збіраецца прыйсці вялікай кампаніяй, – актыўны квэст па пошуку таямнічых скарбаў “Унутры ромбакубаактаэдра”, гістарычнае падарожжа ў “Сярэбраны век”, настолкі, гісторыі пра “ўяўляльнікаў” ад стваральнікаў праекта “Фантастычнае падарожжа”, майстар-класы па індыйскім танцы і сучасных бальных танцах.

Для аматараў музыкі Нацыянальная бібліятэка падрыхтавала канцэрт-лекцыю класічнай музыкі “Музычны салон XIX стагоддзя”, выступленне хору кітайскіх студэнтаў БДПУ, канцэртную праграму “А ў сэрцы маладосць спявае”.

Жадаючых кінуць выклік сабе і ўсім запрашаем на шахматна-шашачныя турніры, майстар-класы па гульні ў японскія шахматы “сёгі” і кітайскія шахматы “сянцы”.

Маленькіх гасцей Бібліяночы пацешаць аквагрым, майстар-класы, тэатральныя пастаноўкі і пазнавальная IT-праграма ад вучэбнага цэнтра “Айціландыя”.

Для тых, хто хоча заўсёды пазнаваць нешта новае, у праграме – лекцыі адваката, астрапсіхолага, астролага, нутрыцыёлага, імідж-стыліста, “Літаратурны салон” з пісьменніцай Ірынай Карнавухавай, чайны рытуал “Тры кубкі тэксту” і многае іншае!

Уваход на бонусныя пляцоўкі – выставачны комплекс (пам. 104), галерэя “Панарама” (22-гі паверх), аглядная пляцоўка (23-ці паверх) – платны ці па фішках. Фішкі можна атрымаць за актыўны ўдзел на пляцоўках.

Праграма

Сардэчна запрашаем! Мы адкрытыя для ўсіх, хто гатовы да новых культурных уражанняў, неабыякавы да чытання і імкнецца да ведаў!

Тэлефон для даведак: (8 017) 368 37 37.

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Мерапрыемствы

Музеі – захавальнікі часу

10.05.2024

З 10 мая па 5 чэрвеня ў чытальнай зале міжбібліятэчнага і індывідуальнага абанемента (пам. 164) будзе экспанавацца выстава “Музеі – захавальнікі часу”, прымеркаваная да Міжнароднага дня музеяў.

Шлях міласэрнасці

07.05.2024

Выстава “Шлях міласэрнасці” прымеркавана да 60-годдзя з дня заснавання Беларускага Чырвонага Крыжа і прысвечана яго дзейнасці.



Бібліятэкарам