ГалоўнаяМерапрыемствыУ юбілейны год Якуба Коласа чытаем “Казкі жыцця”
Лорд англійскага мастацтва
Размова з адвакатам аб адказнасці ў сацсетках і правільных паводзінах у інтэрнэце

У юбілейны год Якуба Коласа чытаем “Казкі жыцця”

У юбілейны год Якуба Коласа чытаем “Казкі жыцця”
Іншыя Мерапрыемствы
21 мая
Дата правядзення
13.00–14.00
Час правядзення
музей кнігі (пам. 347)
Месца правядзення

21 мая ў музеі кнігі (пам. 347) адбудуцца музейныя чытанні казкі “Як птушкі дуб ратавалі” з кнігі Якуба Коласа “Казкі жыцця”.

Гэта зборнік апавяданняў-казак беларускага песняра, які ствараў казкі на працягу ўсяго свайго жыцця.

З першага выхаду ў свет “Казак жыцця” (1921) прайшло больш за 100 гадоў. У фондзе Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі захоўваюцца першыя выданні 1921, 1926, 1927 гадоў.

На творчай сустрэчы будзем чытаць па ролях казку “Як птушкі дуб ратавалі”, спрабаваць сябе ў якасці акцёраў і мастакоў.


Мерапрыемства разлічана на дзяцей 6–12 гадоў.

Кошт: 4.50 руб. (дарослыя суправаджаюць дзяцей бясплатна).
Колькасць удзельнікаў абмежаваная.

Папярэдні запіс па тэлефонах: (8 017) 293 27 82(8 029) 18 18 451.
Электронная пошта: tatsianazablotskaya@gmail.com

Кантактная асоба: Заблоцкая Таццяна.

Матэрыял пададзены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.

Мерапрыемствы

Даследчык роднага слова

22.10.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Даследчык роднага слова”, прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння беларускага мовазнаўца Івана Якаўлевіча Лепешава (1924–2014), праходзіць з 22 кастрычніка па 24 лістапада ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).



Бібліятэкарам
Віртуальныя праекты