ГалоўнаяМерапрыемствы“Падарожжа па старонках мульцяшак” на занятках “Мультчытайка”
“Мультчытайка” паводле казкі “Аліса ў краіне цудаў”
Выстава кніг па генеалогіі

“Падарожжа па старонках мульцяшак” на занятках “Мультчытайка”

“Падарожжа па старонках мульцяшак” на занятках “Мультчытайка”
Іншыя мерапрыемствы
20 лістапада
Дата правядзення
15.00–16.30
Час правядзення
дзіцячы пакой
Месца правядзення

20 лістапада дзіцячы пакой запрашае дзяцей 6–10 гадоў на заняткі “Мультчытайка” “Падарожжа па старонках мульцяшак”.

Што лепш – спачатку прачытаць кнігу, а потым паглядзець мультфільм ці наадварот? На мерапрыемстве дзеці змогуць сустрэць любімых герояў адразу ў кнізе і ў мультфільме. Дапаможа ім у гэтым серыя кніг “Саюзмультфільм прадстаўляе”.

Акрамя гэтага хлопчыкі і дзяўчынкі даведаюцца, якія прафесіі патрэбны для стварэння мультфільма, паўдзельнічаюць у гульні “Мультсябры”, адкажуць на пытанні віктарыны “Аб якім мультфільме ідзе гаворка?” і адгадаюць песенькі знаёмых персанажаў.


Час правядзення мерапрыемства: 15.00–16.30.
Наведванне заняткаў “Мультчытайка” бясплатнае.
Папярэдні запіс па тэлефоне: (8 017) 293 25 34.

Чытайце таксама пра іншыя мерапрыемствы дзіцячага пакоя і сачыце за анонсамі наступных заняткаў.

Матэрыял пададзены аддзелам запісу і інфармавання карыстальнікаў.

Мерапрыемствы

Музеі – захавальнікі часу

10.05.2024

З 10 мая па 5 чэрвеня ў чытальнай зале міжбібліятэчнага і індывідуальнага абанемента (пам. 164) будзе экспанавацца выстава “Музеі – захавальнікі часу”, прымеркаваная да Міжнароднага дня музеяў.

Шлях міласэрнасці

07.05.2024

Выстава “Шлях міласэрнасці” прымеркавана да 60-годдзя з дня заснавання Беларускага Чырвонага Крыжа і прысвечана яго дзейнасці.



Бібліятэкарам