Дата правядзення
Час правядзення
Месца правядзення
5 лістапада ў бібліятэцы адбудзецца рэальна-віртуальны семінар па генеалогіі “Новыя дакументальныя набыткі і знаходкі па генеалогіі”.
Арганізатар: Нацыянальная бібліятэка Беларусі. Удзельнік – партнёр: Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі.
Мэта семінара прыцягнуць увагу да крыніц па генеалогіі, распавесці пра якасны пазаархіўны пошук, генеалагічныя крыніцы ў абласных і занальных архівах Беларусі, пра валанцёрскія ініцыятывы ў генеалагічным асяроддзі Беларусі, прадставіць дакументальныя навінкі, якія трапілі ў НББ і НГАБ апошнім часам.
Даклады:
- Гарковіч Н.В., загадчык навукова-даследчага аддзела кнігазнаўства Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, кандыдат гістарычных навук
Фонд Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі як падмурак для пазаархіўных генеалагічных пошукаў. - Суша А.А., намеснік генеральнага дырэктара – дырэктар па навуковай рабоце і выдавецкай дзейнасці Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, кандыдат культуралогіі
Дакументальныя набыткі генеалагічнага характару Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў 2020 годзе. - Лісейчыкаў Д.В., намеснік дырэктара Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі, кандыдат гістарычных навук
Якімі дакументамі папаўняюцца фонды Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі?: набыткі і знаходкі 2010–2020 гг. - Снапкоўскі Ю.М., намеснік загадчыка аддзела навукова-даследчай і публікацыйнай дзейнасці Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі, аспірант Інстытута гісторыі НАН
Генеалагічныя крыніцы ў абласных і занальных архівах Рэспублікі Беларусі. - Кароўчанка А.В., каардынатар валанцёрскага руху генеалагічнай супольнасці Беларусі
Волонтёрское движение в генеалогическом сообществе Беларуси: цели, перспективы.
Пасяджэнне адбудзецца ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Аднак з улікам эпідэміялагічнай сітуацыі прадугледжаны жывы эфір круглага стала на канале YouTube па адрасе https://youtu.be/gD70OdSBKtE.
Падчас трансляцыі можна будзе не толькі сачыць за дыскусіяй у рэжыме рэальнага часу, але і задаваць пытанні, каментаваць выступленні.
Запрашаем да ўдзелу даследчыкаў, спецыялістаў бібліятэк і архіваў, усіх зацікаўленых у вывучэнні генеалогіі.
Адрас для анлайн-удзелу: https://youtu.be/gD70OdSBKtE.
Тэлефон для запісу і даведак: (8 017) 293 27 81.
Матэрыял пададзены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.