ГалоўнаяМерапрыемствыПаглядзіце на краявіды Беларусі на здымках Васіля Белякова
Рыга з вышыні палёту мастака
Анхела Эспіноса – госць “Клуба кніжных прафесараў”

Паглядзіце на краявіды Беларусі на здымках Васіля Белякова

Паглядзіце на краявіды Беларусі на здымках Васіля Белякова
Іншыя Мерапрыемствы
30 студзеня – 22 мая
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
кальцавы калідор (3-ці паверх)
Месца правядзення

З 30 студзеня ў галерэі “Мабільная” (кальцавы калідор 3-га паверха) пачынае працу фотавыстаўка Васіля Белякова “Таямніцы беларускай прыроды”.

2020 год – трэці Год малой радзімы – падводзіць вынікі працы за два гады, завяршае і ўдакладняе тэму роднай зямлі. Магчыма, гэта фотавыстаўка зверне ўвагу наведвальнікаў на тыя мясціны, куды не давялося кінуць погляд жывапісцам і акварэлістам, але куды змог зазірнуць апантаны ідэяй фатограф.

Васіль Белякоў вандруе па роднай краіне з мэтай знайсці, заўважыць, убачыць і зафіксаваць усё самае цікавае і непаўторнае. 30 тысяч кіламетраў па Беларусі пройдзена падарожнікам у пешых і веласіпедных маршрутах за цёплыя сезоны 2013–2019 гадоў. Колькі фотаматэрыялу адзнята – не злічыць. Цягам апошняга дзесяцігоддзя стыль, сэнс і лад жыцця вандроўніка і фотамастака – адкрыць дзіўныя таямніцы роднай прыроды, адлюстраваць спалучэнні колераў, заўважыць адзінства супрацьлеглага, спалучыць неспалучальнае, дачакацца ўнікальнага і занатаваць чароўнае.


Азнаёміцца з выстаўкай можна да 22 мая 2020 г.
Дата яе завяршэння можа быць зменена.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 81 80, 293 28 81.
Е-mail: pr@nlb.by

Мерапрыемствы

Вялікія бітвы Вялікай Айчыннай

03.06.2024

З 3 чэрвеня па 26 жніўня ў зале прававой інфармацыі (пам. 207b) адкрыта тэматычная выстава “Вялікія бітвы Вялікай Айчыннай”, прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення Беларусі і пачатку стратэгічнай аперацыі “Баграціён” супраць фашысцкіх захопнікаў.

Беларусь няскораная

03.06.2024

З 6 мая па 5 ліпеня ў зале даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання (пам. 257) праходзіць кніжная выстава “Беларусь няскораная”, прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Шчасце бачыць

30.05.2024

Фотавыстаўка “Шчасце бачыць” арганізавана сумесна з Беларускім дзіцячым фондам і прымеркавана да Міжнароднага дня аховы дзяцей.

Здароўе або цыгарэта – вам выбіраць!

30.05.2024

З 30 мая па 30 чэрвеня ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Здароўе або цыгарэта – вам выбіраць!”, прысвечаная Сусветнаму дню без тытуню.



Бібліятэкарам