ГалоўнаяМерапрыемствыСлужэнне мастацтву
“Маладнякоўскімі крокамі” ў музеі кнігі
Плывец па рацэ гісторыі

Служэнне мастацтву

Служэнне мастацтву
Іншыя Мерапрыемствы
15 студзеня – 26 лютага
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
пам. 305
Месца правядзення

З 15 студзеня па 26 лютага ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305) праходзіць выстаўка “Служэнне мастацтву”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Аляксандра Мікалаевіча Сярова (1820–1871).

Усё жыццё яго было служэннем мастацтву,
і яму ён прынёс у ахвяру ўсё астатняе...

У. Стасаў

А.М. Сяроў – вядомы музычны крытык, кампазітар і асветнік. Характэрныя рысы яго творчасці знайшлі адлюстраванне ў самых розных з’явах музыкі апошняй трэці XIX – першай трэці XX стагоддзя. У музычным арсенале Сярова аркестравыя, інструментальныя, харавыя, вакальныя творы, музыка да драматычных спектакляў, кантаты і оперы.

Велізарную каштоўнасць уяўляе музычна-крытычная спадчына кампазітара. Аналізуючы выкананыя на канцэртнай эстрадзе і опернай сцэне музычныя творы, ён адначасова даваў тонкія і праніклівыя ацэнкі выканальніцкаму мастацтву артыстаў. У сваіх крытычных артыкулах Сяроў асвятляў творчасць Моцарта, Глюка, Вебера, Меербера, Берліёза, Расіні, Спанціні і шэрагу іншых кампазітараў. Асаблівае месца займае ў яго літаратурнай спадчыне кніга “Воспоминания о Михаиле Ивановиче Глинке”.

Многія работы Аляксандра Мікалаевіча Сярова прысвечаны праблемам опернай творчасці. Па-свойму распрацоўваючы традыцыі вялікіх папярэднікаў, выкарыстоўваючы асобныя дасягненні выдатных сучасных оперных кампазітараў Захаду, ён упарта імкнуўся да стварэння новых тыпаў оперы, якія адказвалі б мастацкім ідэалам таго часу.

Экспанатамі выстаўкі сталі зборнікі народных хораў і харавых сцэн з трох опер “Юдзіф”, “Рагнеда” і “Варожая сіла”, выбраныя арыі і рамансы, а таксама шматлікія аналітычныя артыкулы кампазітара.

Дапаўняюць экспазіцыю матэрыялы пра жыццё і творчасць А.М. Сярова.


Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 52.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.

Мерапрыемствы

Вялікія бітвы Вялікай Айчыннай

03.06.2024

З 3 чэрвеня па 26 жніўня ў зале прававой інфармацыі (пам. 207b) адкрыта тэматычная выстава “Вялікія бітвы Вялікай Айчыннай”, прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення Беларусі і пачатку стратэгічнай аперацыі “Баграціён” супраць фашысцкіх захопнікаў.

Беларусь няскораная

03.06.2024

З 6 мая па 5 ліпеня ў зале даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання (пам. 257) праходзіць кніжная выстава “Беларусь няскораная”, прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Шчасце бачыць

30.05.2024

Фотавыстаўка “Шчасце бачыць” арганізавана сумесна з Беларускім дзіцячым фондам і прымеркавана да Міжнароднага дня аховы дзяцей.

Здароўе або цыгарэта – вам выбіраць!

30.05.2024

З 30 мая па 30 чэрвеня ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Здароўе або цыгарэта – вам выбіраць!”, прысвечаная Сусветнаму дню без тытуню.



Бібліятэкарам