ГалоўнаяМерапрыемствыМузейныя заняткі “Буквары народаў свету”
Дыялог з жыццём і часам
Вялікі дзякуй за пераможны Май!

Музейныя заняткі “Буквары народаў свету”

Музейныя заняткі “Буквары народаў свету”
Іншыя Мерапрыемствы
музей кнігі (пам. 347)
Месца правядзення
4 руб. 50 кап.
Кошт наведвання

Музей кнігі запрашае дзяцей 5–12 гадоў і іх бацькоў на заняткі “Буквары народаў свету” ў рамках праекта “Клуб кніжных прафесараў”.

Па якіх кнігах вучыліся нашы продкі? Хто стаяў ля вытокаў першай спецыяльнай кнігі для навучання грамаце? Калі ўзнікла слова “буквар”, так добра знаёмае сённяшнім школьнікам? Хто з’яўляецца ўладальнікам найвялікшай калекцыі буквароў у свеце?

Адказы на гэтыя пытанні атрымаюць удзельнікі заняткаў. Творчыя заданні дапамогуць лёгка засвоіць тэму.

Расклад заняткаў:

Група 5–7 гадоў:
22 мая (аўторак) у 18.30 альбо
26 мая (субота) у 12.00.

Група 8–12 гадоў:
25 мая (пятніца) у 18.00 альбо
27 мая (нядзеля) у 12.00.

Рознаўзроставая група 5–12 гадоў:
27 мая (нядзеля) у 13.30.

Працягласць – 60 хвілін.

Кошт заняткаў з матэрыяламі для творчага задання: 4 руб. 50 кап.

Тэлефоны для даведак і запісу: (8 017)293 27 82, (8 044) 579 39 07, (8 025) 994 21 12.
Мерапрыемствы

Шчасце бачыць

30.05.2024

Фотавыстаўка “Шчасце бачыць” арганізавана сумесна з Беларускім дзіцячым фондам і прымеркавана да Міжнароднага дня аховы дзяцей.

Здароўе або цыгарэта – вам выбіраць!

30.05.2024

З 30 мая па 30 чэрвеня ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Здароўе або цыгарэта – вам выбіраць!”, прысвечаная Сусветнаму дню без тытуню.

Талент, дабрыня, служэнне

24.05.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Талент, дабрыня, служэнне”, прысвечаная 180-годдзю з дня нараджэння рускага мастака Васіля Дзмітрыевіча Паленава (1844–1927), праходзіць з 24 мая па 1 ліпеня ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).



Бібліятэкарам