ГалоўнаяМерапрыемствыМузейныя заняткі “Францішак Скарына”
Радасныя фарбы
З любоўю да Жанчыны…

Музейныя заняткі “Францішак Скарына”

Музейныя заняткі “Францішак Скарына”
Іншыя Мерапрыемствы
18.03.2018
Дата правядзення
музей кнігі
Месца правядзення
4 руб. 50 кап.
Кошт наведвання

Музей кнігі запрашае дзяцей 5–12 гадоў і іх бацькоў на заняткі “Францішак Скарына” ў рамках праекта “Клуб кніжных прафесараў”. Заняткі будуць прысвечаны жыццю і дзейнасці беларускага першадрукара.

Мерапрыемства праводзіцца ў даступнай і займальнай форме. Пазнанне разнастайнасці кніжнай культуры адбываецца з дапамогай дыялогу, гульняў і творчасці.

Расклад заняткаў:

Група 5–7 гадоў:
27 сакавіка (аўторак) у 18.30 альбо
24 сакавіка (субота) у 11.00.

Група 8–12 гадоў:
23 сакавіка (пятніца) у 18.00 альбо
18 сакавіка (нядзеля) у 12.00.

Рознаўзроставая група 5–12 гадоў:
18 сакавіка (нядзеля) у 13.30.

Працягласць – 60 хвілін.

Кошт заняткаў з матэрыяламі для творчага задання: 4 руб. 50 кап.

Тэлефоны для даведак і запісу: (8 017) 293 27 82, (8 025) 994 21 12.

Мерапрыемствы

Вялікія бітвы Вялікай Айчыннай

03.06.2024

З 3 чэрвеня па 26 жніўня ў зале прававой інфармацыі (пам. 207b) адкрыта тэматычная выстава “Вялікія бітвы Вялікай Айчыннай”, прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення Беларусі і пачатку стратэгічнай аперацыі “Баграціён” супраць фашысцкіх захопнікаў.

Беларусь няскораная

03.06.2024

З 6 мая па 5 ліпеня ў зале даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання (пам. 257) праходзіць кніжная выстава “Беларусь няскораная”, прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Шчасце бачыць

30.05.2024

Фотавыстаўка “Шчасце бачыць” арганізавана сумесна з Беларускім дзіцячым фондам і прымеркавана да Міжнароднага дня аховы дзяцей.

Здароўе або цыгарэта – вам выбіраць!

30.05.2024

З 30 мая па 30 чэрвеня ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Здароўе або цыгарэта – вам выбіраць!”, прысвечаная Сусветнаму дню без тытуню.



Бібліятэкарам