12 ліпеня 2006 г. а 17 гадзіне ў новым будынку Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбылося ўрачыстае адкрыццё выстаўкі “Прысвячэнне Беларусі”.
Гэта выстаўка знакавая, таму што менавіта ёй распачаў сваю дзейнасць галерэйна-выставачны комплекс Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, які ўключае ў сябе чатыры галерэі: “Атрыум”, “Лабірынт”, “Ракурс”, “Панарама”. Яны размешчаны на 2, 3 і 22 паверхах і ўмяшчаюць да 200 твораў. Выстаўка “Прысвячэнне Беларусі” – даніна пашаны і павагі той краіне, таму народу, які так чуйна клапоціцца аб сваім культурным і інтэлектуальным здабытку. Мноства твораў, прадстаўленых у экспазіцыі, асвечаны сапраўднай улюбёнасцю ў сваю Беларусь, у яе ўтульныя ландшафты, яе людзей, яе гісторыю і культуру. Многія майстры – удзельнікі выстаўкі – добра вядомыя не толькі ў сябе на Радзіме, але і за яе межамі. Гэта Алесь Родзін, Сяргей Рымашэўскі, Федар Ястраб, Алесь Ксяндзоў, Мікола Бушчык, Валеры Шкаруба і іншыя.
Кантактныя тэлефоны:
Сл. 293-28-23,
Маб. 779-53-48 Федар Ястраб