Праграма мерапрыемства:
- вернісаж твораў мастакоў - расійскіх суайчыннікаў "Перамога, якая нас яднае", галоўная тэма якога - мужнасць і ахвярнасць подзвігу ў імя Перамогі. На выстаўцы прадстаўлены хрэстаматыйныя творы, напісаныя ў 1945 г. ("За спробу ўцёкаў" Анатоля Шыбнёва і "К. Заслонаў дае заданне" Уладзіміра Хрусталёва), больш познія гравюры Аляксандра Дэмарына і аўталітаграфіі Пятра Драчова, жывапіс Фёдара Бараноўскага ("Подзвіг Блахіна"), партрэты партызанскіх камандзіраў Мікалая Гуціева, сучасная скульптура Эдуарда Астаф’ева і Хізры Асадулаева і кераміка Сяргея Ліфанава. Візітнай карткай выстаўкі стала па сапраўднаму знакавая праца А. Дэмарына "Пераправа" - вялікае шматфігурнае палатно з дынамічнай, напружанай рытмікай, якое служыць своеасаблівым сімвалам, што звязвае сучаснае пакаленне з тым Берагам, дзе засталася вайна, пакуты і гераізм;
- адкрыццё кніжна-ілюстрацыйнай выстаўкі "Мінулае, якое нас яднае", на якой прадстаўлены звыш 300 дакументаў з фондаў НББ (кнігі, брашуры, плакаты), выдадзеных з 2000 па 2005 гг., што адлюстроўваюць новы погляд на Перамогу;
- перадача ганаровым гасцям электронных інфармацыйных выданняў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (СD-ROMаў "Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне" і "Літаратурная спадчына Беларусі XI-сяр.XX ст."). На СD-ROMе "Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне" змешчаны бібліяграфічныя паказальнікі матэрыялаў аб вайне з фондаў НББ, тэксты ваенных газет і лістовак, выявы плакатаў і адрасы інтэрнет-рэсурсаў, прысвечаных падзеям Вялікай Айчыннай вайны; віншаванне ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны;
- віншаванне ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны.