ГлавнаяНовостиНовости Национальной библиотеки Беларуси
Информационный семинар о возможности обучения в Швеции
Выстаўка, прысвечаная 70-годдзю з дня нараджэння беларускага паэта В. А. Ракава

Семінар "Электронныя бібліятэкі дысертацый: вопыт замежных краін, перспектывы стварэння ў Беларусі"

Другие новости




Прыярытэтнай задачай інфармацыйнага забеспячэння навукі ва ўсіх краінах свету з’яўляецца стварэнне электронных бібліятэк поўнатэкставых рэсурсаў. Асаблівае месца сярод іх займаюць дысертацыі і аўтарэфераты дысертацый, якія нязменна карыстаюцца павышаным попытам ў бібліятэках і інфармацыйных цэнтрах, што тлумачыцца ў першую чаргу навізной вырашэнняў актуальных навуковых праблем. З сярэдзіны 80-х гг. ХХ ст. пачаўся працэс стварэння электронных бібліятэк дысертацый. Доступ да адной з іх --
электроннай бібліятэкі дысертацый Расійскай дзяржаўнай бібліятэкі (http://diss.rsl.ru), дзе сёння захоўваецца больш за 35 тыс. работ, - цяпер атрымаюць чытачы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. У межах семінара адбылося адкрыццё віртуальнай чытальнай залы электроннай бібліятэкі дысертацый расійскіх вучоных. З дакладам выступіла загадчык сектара даведачна-інфармацыйнага аддзела Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Тулупава Алена Вячаславаўна. Галоўны бібліёграф даведачна-інфармацыйнага аддзела Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Знак Маргарыта Віктараўна зрабіла даклад на тэму "Сусветныя базы даных дысертацый і аўтарэфератаў дысертацый - крыніца найноўшай навуковай інфармацыі".


Удзельнікам семінара былі прадстаўлены буйнейшыя сусветныя базы даных дысертацый і аўтарэфератаў дысертацый, прадэманстраваны магчымасці пошуку і атрымання поўных тэкстаў.


У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі сёння знаходзіцца больш за 4 тыс. дысертацый па ўсіх галінах ведаў, абароненых у нашай краіне з 1994 г., і каля 800 тыс. аўтарэфератаў дысертацый беларускіх і замежных вучоных.


Аб перспектывах стварэння электроннай калекцыі аўтарэфератаў дысертацый беларускіх вучоных зрабіла паведамленне загадчык аддзела камплектавання Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Алена Аляксееўна Сівакова.


Тэл. для даведак:
226-18-40 (Думанская Ірына Іосіфаўна)

 
Новости

Гимназистам и школьникам о маленьких и больших солдатах Великой Отечественной войны

18 Апр 2024

15 апреля для учащихся 5-6-х и 9-х классов средних школ №№ 24, 153 и гимназии № 11 г. Минска прошли библиографические уроки «Справочная литература о Героях Великой Отечественной войны» (9 кл.), «Брестская крепость-герой» (5–6 кл.) из цикла занятий «Постараемся же и мы быть достойными их Великой Победы», реализуемого Национальной библиотекой Беларуси к 80-летию Великой Победы совместно с управлениями по образованию г. Минска.

Новости Национальной библиотеки Беларуси

Зал документов по искусству представляет:  рубрика «Лица. Даты. События»

18 Апр 2024

Для посетителей зала искусств (пом. 306) в рамках постоянной рубрики «Лица. Даты. События» подготовлена новая книжная экспозиция «В сказочном круговороте Валентины Шобы», приуроченная к 60-летию гродненской художницы.

Новости Национальной библиотеки Беларуси


Библиотекарям