С 19 января по 11 февраля 2005 года в НББ проходит выставка, посвященная 140-летию со дня рождения русского художника Валентина Александровича Серова.
Рускі жывапісец Валянцін Сяроў нарадзіўся у 1865 г. у сям’i вядомага кампазiтара Аляксандра Сярова. Настаўнікам у мастацтве для яго быў вялікі І. Рэпін. На працягу творчага шляху мастак быў членам такіх аб’яднанняў, як "Таварыства перасоўнікаў", "Свет мастацтва", буйнейшага нямецкага аб’яднання мастакоў - Мюнхенскі Сецэсіён. Творчасць В.Сярова вылучалася выключнай шматграннасцю: ім створана галерэя партрэтаў сучаснікаў, вялікая колькасць пейзажаў, карціны на гістарычную тэматыку. У свой час мастак прымаў удзел у сусветных выстаўках у Рыме і Парыжы, стаў уладальнікам Гран-пры. Вучнямі В. Сярова былі П. Кузняцоў, М. Сапуноў, М. Сар’ян, К. Юон, С. Герасімаў. Жыццёвы шлях мастака быў невялікі, ён пражыў 46 гадоў і памёр у 1911г.
На выстаўцы экспануецца каля 70 дакументаў. Сярод ix - альбомы, кнiгi, артыкулы з часопісаў, факсімільныя рэпрадукцыі, камплекты паштовак. Выстаўка працуе да 11.02.2005 г.