2 снежня пачала працаваць кніжная выстаўка, прысвечаная 120-годдзю рускай мастачкі З.Я. Серабраковай.
Зінаіда Серабракова нарадзілася ў 1884 г. пад Харкавам у маёнтку сям'і Яўгена Аляксандравіча Лансерэ, знакамітага рускага скульптара, і Кацярыны Мікалаеўны Лансерэ, народжанай Бенуа. Яна расла ў сямьі, дзе мастацтва лічылася наследнай прафесіяй iдзе кожнае новае пакаленне давала Расіі буйных дзеячаў культуры.
Паспяховы дэбют Серабраковай як жывапісца адбыўся ў 1910 г. на выстаўцы "Саюза рускіх мастакоў", пасля якого яна стала сябрам групы "Мір мастацтва". У 1924 г. мастачка пакінула радзіму. Зінаіда Серабракова памерла ў Парыжы ў 1967 г.
На юбілейнай выстаўцы, прысвечанай 120-годдзю з дня яе нараджэння, прадстаўлены кнігі, разнастайныя віды выяўленчых матэрыялаў (рэпрадукцыі, плакаты, паштоўкі), артыкулы з перыядычных выданняў.
Выстаўка будзе экспанавацца да 2 студзеня 2005 г.