24 жніўня 2005 г. у 16.00 у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася ўрачыстае адкрыццё фотавыстаўкі "Астана – горад трэцяга тысячагоддзя", прысвечанай дзесяцігоддзю прыняцця Канстытуцыі Рэспублікі Казахстан.
Беларусь і Казахстан маюць багаты вопыт супрацоўніцтва. Сведчаннем узаемнай зацікаўленасці кіраўніцтва нашых дзяржаў у далейшым паглыбленні ўзаемавыгадных сувязяў з’яўляюцца дамоўленасці, дасягнутыя падчас афіцыйнага візіту Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Г. Лукашэнкі ў Казахстан у маі 2005 г., а таксама вынікі правядзення Дзён культуры Астаны ў Мінску ў красавіку гэтага года. Прыярытэт у двухбаковых адносінах паміж нашымі дзяржавамі заўсёды аддаваўся эканоміцы, а менавіта развіццю ўзаемнага гандлю, паглыбленню ўзаемадзеяння ў паліва-энергетычным комлексе, сферах машынабудавання і дрэваапрацоўчай прамысловасці.
На выстаўцы "Астана - горад трэцяга тысячагоддзя" нацыянальны каларыт Казахстана яскрава прадстаўлены застылымі ў часе і ўласнай непаўторнасці стэпавымі пейзажамі, узорамі нацыянальнага убрання, архітэктурай. Вытокі культуры яскрава прагледжваюцца на цікавых кантрастах паміж фотаадлюстраваннямі сучасных мегаполісаў і маленькіх юртаў.
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |