ГлавнаяНовостиКнижные выставки
Выстаўка, прысвечаная 75-годдзю з дня нараджэння Івана Кірылавіча Цішчанкі
Выстаўка, прысвечаная 70-годдзю Алеся Аляксандравіча Каўруса

Выстаўка, прысвечанная 70-годдзю з дня нараджэння Леаніда Іванавіча Гаўрылкіна

Выстаўка, прысвечанная 70-годдзю з дня нараджэння Леаніда Іванавіча Гаўрылкіна
Другие новости

З 23 мая па 3 чэрвеня 2005 г. у аддзеле беларускай літаратуры Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі праводзіцца выстаўка, прысвечанная 70-годдзю з дня нараджэння беларускага пісьменніка Леаніда Іванавіча Гаўрылкіна.




У творчасці таленавітага празаіка і драматурга Леаніда Гаўрылкіна ёсць адна адметная асаблівасць - пастаянны пошук. Пошук жанру, які дазволіў яму найбольш ярка адлюстраваць падзеі сённяшняга дня, пошук саміх герояў. І не выпадкова, што на гэтай нялёгкай, але ўдзячнай дарозе пошуку Л. Гаўрылкіна напаткала не адна пісьменніцкая ўдача.


Свае першыя апавяданні "Радасць" і "Абгарадзіўся" Леанід Іванавіч надрукаваў у часопісе "Маладосць" у 1959 г.

Літаратурная спадчына пісьменніка - зборнікі аповесцей і апавяданняў: "Рукі не здрадзяць" (1963), "Прашу звольніць мяне" (1965), "Пакінутая на досвітку" (1970), "Вясенні разліў" (1973), "Урок без перапынку" (1985), "Ружы для каварнай жанчыны" (1990).

Звяртаўся пісьменнік і да жанру рамана. Вынікам сталі творы: "Не магу без цябе" (1975, адзначаны прэміяй на Усесаюзным конкурсе ВЦСПС і СП СССР як лепшы твор пра сучасны рабочы клас), "Зямля дзяцей нашых" (1980), "Матчына хата" (1983), "Застаюся з табой" (1986).

Пяру Л. Гаўрылкіна належаць кніжкі гумарыстычных апавяданняў "Мадэльер з Баршчоўкі" (1980), "Як Клава мужа шукала" (1985). "Жыццё Ігната Валуна" (1989).

Плённа працаваў празаік і ў галіне нацыянальнай драматургіі. Л. Гаўрылкін - аўтар аднаактавай п'есы "Бо ў пісанні сказана" (1966), п'есы "Выпрабаванне" (паст. у 1975), радыёп'есы "Жыгулі ў экспартным варыянце" (паст. у 1978), камедыі "Хвост паўліна" (паст. на тэлебачанні, 1981) Леанід Іванавіч - аўтар кінасцэнарыя дакументальнага фільма пра П. Броўку "Маўчаць ніколі я не буду" (1980).

У экспазіцыі прадстаўлены: выбраныя творы пісьменніка ў 2-х тамах (1987), асобныя выданні, кнігі аўтара ў перакладзе на рускую мову, матэрыялы аб жыцці і творчасці пісьменніка.
Новости

24 Апр 2024

18–19 апреля в Национальной библиотеке Беларуси состоялись XX Международные книговедческие чтения. За два дня на пленарном и рабочих заседаниях выступили более 50 ученых из Беларуси и России.

Взгляд в вечность

23 Апр 2024

Юбилейная книжная выставка «Взгляд в вечность», посвящённая 90-летию со дня рождения белорусского ученого и литературоведа Владимира Михайловича Конана (1934–2011), проходит с 23 апреля по 20 мая в зале белорусской литературы (пом. 205).

Книжные выставки

Встреча с адвокатом о сдаче квартиры внаём без нарушения закона

24 Апр 2024

19 апреля в рамках программы «Библионочь-2024»  Национальной библиотекой Беларуси совместно с Белорусской республиканской коллегией адвокатов была организована и проведена бесплатная тематическая встреча с адвокатом «Сдаём квартиру внаём без нарушения закона: особенности заключения договора найма».

Новости Национальной библиотеки Беларуси


Библиотекарям