ГлавнаяНовостиКнижные выставки
Благодарность
Выстаўка, прысвечаная 75-годдзю беларускага пісьменніка Валянціна Тараса

Выстаўка, прысвечаная 80-годдзю з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі І.Я. Навуменкі

Выстаўка, прысвечаная 80-годдзю з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі І.Я. Навуменкі
Другие новости

З 9 лютага па 1 сакавіка ў Нацыянальнай бiблiятэцы Беларусi праводзiцца выстаўка, прысвечаная 80-годдзю з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Навуменкі Івана Якаўлевіча.




Іван Якаўлевіч Навуменка - лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Я.Коласа і прэміі Ленінскага камсамола Беларусі - з'яўляецца аўтарам апавяданняў, аповесцей, раманаў, шматлікіх навуковых прац па праблемах станаўлення і развіцця беларускай літаратуры. Многія яго творы перакладзены на рускую, літоўскую, латышскую і іншыя мовы, а асобныя вядомы чытачам краін далёкага замежжа.


Нарадзіўся Навуменка ў мястэчку Васілевічы Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці ў сям'і рабочага-чыгуначніка. Жыццёвай школай будучага пісьменніка стала вайна з яе жорсткім, суровым вопытам. Горыч гэтай вялікай усенароднай драмы ён зведаў спаўна. У семнаццацігадовым узросце юнак уключыўся ў падпольную барацьбу з акупантамі, а потым працягваў яе ўжо як разведчык дэсантнай групы, сувязны і баец партызанскай брыгады імя Панамарэнкі. Са снежня 1943 г. ён знаходзіўся ў радах Савецкай Арміі, удзельнічаў у цяжкіх баях на Карэльскім перашыйку і закончыў вайну ва Усходняй Прусіі і Сілезіі.


Пасля дэмабілізацыі Навуменка працаваў карэспандэнтам газеты "Бальшавік Палесся". У 1950 г. ён скончыў завочнае аддзяленне філалагічнага факультэта БДУ, потым працягваў вучобу ў аспірантуры і працаваў у рэдакцыі газеты "Звязда", у часопісе "Маладосць", загадваў кафедрай беларускай літаратуры ў Беларускім дзяржаўным універсітэце. У 1973-1982 гг. Навуменка ўзначальваў Інстытут літатаратуры імя Я.Купалы Акадэміі навук БССР. У 1982-м яго абралі віцэ-прэзідэнтам АН БССР (на гэтай пасадзе ён быў да 1991 г.). Уражвае і вялікая грамадская дзейнасць пісьменніка, вяршыня якой - выкананне абавязкаў Старшыні Вярхоўнага Савета БССР адзінаццатага склікання (1985-1990). Пад яго старшынствам былі прыняты многія законапраекты, якія спрыялі развіццю нацыянальнай культуры і мовы.


Пачаткам літаратурнай творчасці Навуменка лічыць 1955 г., калі ў часопісе "Маладосць" былі апублікаваны яго апавяданні "Сідар і Гараська" і "Эх, махорачка". З 1957 г. кніга за кнігай выдаваліся зборнікі апавяданняў, навел і аповесцей пісьменніка - "Семнаццатай вясной", "Хлопцы-равеснікі", "Бульба", "Таполі юнацтва", "Замяць жаўталісця", "Пераломны ўзрост", "Водгулле далёкіх вёснаў" і інш. Многія з гэтых твораў з'яўляюцца значным укладам у скарбніцу беларускай навелістыкі. У іх праглядаецца лёс пакалення аднагодкаў аўтара, вобраз-тып семнаццацігадовага юнака, які сустракаецца з жорсткімі жыццёвымі выпрабаваннямі і, нягледзячы на супярэчнасці лёсу, захоўвае рамантычны, часам летуценна-наіўны погляд на рэчаіснасць. Маладыя героі прозы Навуменкі праходзяць ваеннымі дарогамі, сядаюць на студэнцкую лаву, перажываюць радасці і расчараванні кахання. Апавяданні і аповесці з'явіліся для Навуменкі пачатковым этапам стварэння трылогіі аб Вялікай Айчыннай вайне, якую склалі вядомыя раманы "Сасна пры дарозе", "Вецер у соснах", "Сорак трэці". У раманах, напісаных у 1970-1980 гг., - "Смутак белых начэй", "Летуценнік", "Асеннія мелодыі" - паўстае вобраз беларускага інтэлігента старэйшай генерацыі, асобы надзвычай чуйнай да дысгармоніі і дыскамфортнасці быцця, схільнага да балючай рэфлексіі. У гэтых творах даволі выразнае прадчуванне таго пералому ў поглядах і этычнай арыентацыі, што адбудзецца потым у інтэлігенцкім асяроддзі ў 90-я гады. Сучаснае жыццё ў яго канфліктнасці, супярэчлівасці асэнсоўваецца пісьменнікам у апошнім значным творы - трылогіі "Дзяцінства. Падлетак. Юнацтва".


Асобнай старонкай дзейнасці Івана Якаўлевіча Навуменкі з'яўляецца яго даследчыцкая, літаратурна-крытычная і навуковая праца. Ён глыбока і грунтоўна спасціг мастацкі свет Я.Купалы, Я.Коласа, М.Багдановіча, З.Бядулі, В.Дуніна-Марцінкевіча, раскрыў прыроду купалаўскага і коласаўскага рамантызму, паказаў яго сувязь з жыццёвым, сацыяльным разладам, барацьбой дабра і зла ў свеце. Пад кіраўніцтвам Навуменкі былі падрыхтаваны акадэмічныя выданні "Гісторыя беларускай дакастрычніцкай літаратуры" і "Гісторыя беларускай савецкай літаратуры" на рускай мове, якія маюць вялікае навуковае і асветніцкае значэнне. Ён аўтар раздзелаў "Янка Купала", "Максім Багдановіч", "Змітрок Бядуля" ў новай акадэмічнай "Гісторыі беларускай літаратуры ХХ стагоддзя" ў 4 тамах.


Больш за пяцьдзесят гадоў працуе на літаратурнай ніве пісьменнік Іван Якаўлевіч Навуменка. Шчырасцю, непасрэднасцю, глыбокім пачуццём прасякнута яго творчасць. Яе рамантычная прыўзнятасць, своеасаблівы лірызм, праніклівы псіхалагізм, адметнасць увасобленага жыццёвага матэрыялу, высокая маральнасць выклікаюць вялікі водгук у беларускіх чытачоў.



Т в о р ы  І. Н а в у м е н к і

    Выбраныя творы: У 2 т. / Іван Навуменка; Прадм. В.Каваленкі. - Мн.: Маст. літ., 1995-1997.
    Сасна пры дарозе: Раман; Любімы горад: Аповесць / Іван Навуменка. - Мн.: Беларусь, 2001. - 460 с., 1 л. партр. - (Школьная бібліятэка).
    Вецер у соснах: Раман / Іван Навуменка. - Мн.: Юнацтва, 1993. - 319 с. - (Школьная бібліятэка).
    Сорак трэці: Раман / Іван Навуменка; Маст. К.С.Ракіцкі. - Мн.: Юнацтва, 1996. - 365 с., 1 л. партр. - (Школьная бібліятэка).
    Дзяцінства. Падлетак. Юнацтва: Аповесці: Для сярэд. і ст. шк. узросту / Іван Навуменка; Маст. Г.С.Грак. - Мн.: Юнацтва, 2000. - 510 с.: іл., 1 л. партр.
    Гасцініца над Прыпяццю: Аповесці і апавяданні / Іван Навуменка. - Мн.: Маст. літ., 1994. - 252 с.
    Навуменка І.Я. Гуканне над верасамі: Аповесці, апавяданні / Іван Навуменка; Маст. У.Б.Максімаў. - Мн.: Маст. літ., 2002. - 220 с.: іл.
    Хатняе зайчанё: Апавяданні: Для мал. шк. узросту / Іван Навуменка; Маст. Г.П.Сянькоўскі. - Мн.: Юнацтва, 1998. - 175 с.: іл.

    Змітрок Бядуля / Іван Навуменка. - 2-е выд. - Мн.: Бел. навука, 2004. - 227 с.
    Ранні Кузьма Чорны (1923-1929) / І.Я.Навуменка. - Мн.: Бел. навука, 2000. - 95 с.
    Максім Багдановіч / Іван Навуменка. - Мн.: Бел. навука, 1997. - 141 с.
    Вывучэнне творчасці Максіма Багдановіча ў школе: Дапам. для настаўнікаў / І.Я.Навуменка, Т.І.Мароз. - Мн.: Бел. навука, 2001. - 156 с.

А б  ж ы ц ц і  і  т в о р ч а с ц і  п і с ь м е н н і к а

    Навуменка Іван Якаўлевіч // Бел. энцыкл. Мн., 2000. Т. 11. С. 111-112.
    Навуменка Іван // Беларускія пісьменнікі: Біябібліягр. слоўн. Мн., 1994. Т. 4. С. 368-377.
    Іван Навуменка // Беларускія пісьменнікі (1917-1990): Давед. Мн., 1994. С. 398-400.
    Піскун Л.А. Іван Навуменка / Людміла Піскун. - Мазыр: РВФ "Белы вецер", 1997. - 183 с. - (Народныя пісьменнікі Беларусі).
    Васючэнка П.В. Іван Навуменка / Васючэнка П.В. // Гісторыя беларускай літаратуры ХХ стагоддзя: У 4 т. Мн., 2001. Т. 3. С. 689-713.
    Марціновіч А. Салдат вялікай вайны… Генерал вялікай літаратуры… / Алесь Марціновіч // Бел. думка. 2000. № 2. С. 168-175.
    Марціновіч А. З вышыні пражытага: Штрыхі да творчага партр. І.Навуменкі / Алесь Марціновіч // Род. слова. 2000. № 2. С. 4-8.
    Васючэнка П.В. Іван Якаўлевіч Навуменка / П.В.Васючэнка // Весці НАН Беларусі. Сер. гуманітар. навук. 2000. № 1. С. 151-152.
    Гардзей В. Далёка бачны таполі юнацтва / Віктар Гардзей // Маладосць. 2000. № 2. С. 246-251.
    Лаўшук С. З пакалення, што не стала на калені / Сцяпан Лаўшук // Полымя. 1995. № 3. С. 213-221.

Новости

Зал документов по искусству представляет:  рубрика «Лица. Даты. События»

18 Апр 2024

Для посетителей зала искусств (пом. 306) в рамках постоянной рубрики «Лица. Даты. События» подготовлена новая книжная экспозиция «В сказочном круговороте Валентины Шобы», приуроченная к 60-летию гродненской художницы.

Новости Национальной библиотеки Беларуси

Информацию о Героях Советского союза изучали девятиклассники гимназии № 6 г. Минска

17 Апр 2024

13 апреля для учащихся 9-х классов ГУО «Гимназия № 6 г. Минска» состоялись библиографический урок «Герои Советского Союза, освобождавшие Беларусь: по страницам печатных документов и электронных ресурсов» и информационный час «Биографическая и библиографическая информация о Герое Советского Союза Мамадали Топвалдыеве» из цикла занятий  «Постараемся же и мы быть достойными их Великой Победы», реализуемых Национальной библиотекой Беларуси к 80-летию Великой Победы совместно с управлениями по образованию г. Минска.

Новости Национальной библиотеки Беларуси

Библиографию поэзии Брестской крепости изучали семиклассники СШ № 24 г. Минска

16 Апр 2024

12 апреля для учащихся 7 класса ГУО «Средняя школа № 24 г. Минска» состоялся библиографический урок «Брестская крепость-герой» из цикла занятий «Постараемся же и мы быть достойными их Великой Победы», реализуемых Национальной библиотекой Беларуси к 80-летию Великой Победы совместно с управлениями по образованию г. Минска.

Новости Национальной библиотеки Беларуси

Союзное государство – единство через культуру

17 Апр 2024

17 апреля в Национальной библиотеке Беларуси состоялась торжественная церемония открытия выставочного проекта ведущих художников Беларуси и России «Союзное государство – единство через культуру».

Выставочные мультипроекты

В библиотеке состоялся семинар «Имена Героев бессмертны»

17 Апр 2024

16 апреля в день 90-летия со дня учреждения звания «Герой Советского Союза» в Национальной библиотеке Беларуси состоялся семинар «Имена Героев бессмертны», посвященный 80-летию освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков в Великой Отечественной войне.

Новости Национальной библиотеки Беларуси

Реставрация документа: консерватизм и инновации – 2024

17 Апр 2024

8-12 апреля в Российской государственной библиотеке состоялся VII Международный научно-практический семинар «Реставрация документа: консерватизм и инновации – 2024». Это крупнейший профессиональный форум, основной задачей которого является обмен опытом и повышение квалификации реставраторов и хранителей музейных, библиотечных и архивных фондов из разных стран.

Новости Национальной библиотеки Беларуси


Библиотекарям