ГлавнаяНовостиКнижные выставки
Выстаўка, прысвечаная 75-годдзю Аляксандра Мікалаевіча Булыкі
Литовская детская литература и иллюстрации 1990-2004 гг.

Выстаўка, прысвечаная 75-годдзю з дня нараджэння Яраслава Сільвестравіча Пархуты

Выстаўка, прысвечаная 75-годдзю з дня нараджэння Яраслава Сільвестравіча Пархуты
Другие новости

З 9 па 18 сакавіка 2005 г. у аддзеле беларускай літаратуры Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбудзецца выстаўка, прысвечаная 75-годдзю з дня нараджэння беларускага пісьменніка, краязнаўца Пархуты Яраслава Сільвестравіча.




Творчы шлях журналіста, пісьменніка-краязнаўца Яраслава Сільвестравіча Пархуты пачынаўся на Брэстчыне. Тут, пасля заканчэння Беларускага дзяржаўнага універсітэта і службы ў арміі, ён працаваў у раённым друку, некаторы час быў рэдактарам Брэсцкай студыі тэлебачання. Найбольш ярка талент пісьменніка раскрыўся ў час працы ў часопісах "Вожык" і "Родная прырода", апошняму ён аддаў некалькі гадоў жыцця. Якраз тады Пархута пачаў займацца краязнаўствам. Ён любіў зямлю Беларусі, абураўся і перажываў, калі бачыў забруджаную раку, высечаны лес, мёртвую птушку. Дзесяткі карэспандэнцый, нарысаў прысвяціў ён ахове прыроды.


Па натуры чалавек няўрымслівы, нястомны падарожнік, Яраслаў Пархута не мог усядзець дома. І ў летнюю спёку, і ў дажджлівую халодную восень, і ў вясновую хлюпоту, закінуўшы за плечы рукзак, спяшаўся ў дарогу. Ён пехатой абышоў усю нашу рэспубліку - ад Браслаўскіх азёр да Прыпяці, ад кручаў Дняпра да Буга. Наведваў мясціны, якія былі звязаны з жыццём і дзейнасцю славутых людзей: пісьменнікаў, вучоных, грамадскіх дзеячаў… У Пархуты быў свой падыход да пошукаў, да апісання падобных мясцін - паэтычны. Ён не імкнуўся ахапіць усе біяграфічныя звесткі пра знакамітых землякоў, таму што яны ўжо і так агульнавядомыя, не ехаў і з мэтай нешта адкрыць, даследаваць, раскапаць. Для яго было дастаткова пабываць там, дзе некалі нарадзіўся, правёў басаногае дзяцінства, вучыўся ці працаваў чалавек, які валодаў асаблівым талентам на вершы, на навуковы пошук, на прагу служыць людзям. Пархута імкнуўся разабрацца, як уплываюць на росквіт гэтага асаблівага таленту родная прырода, радзінная зямля, яе людзі. Ён любіў пагутарыць з мясцовымі жыхарамі, найчасцей старэйшага ўзросту, распытаць, ці памятаюць яны што-небудзь пра іх славутага земляка. Свае апавяданні-нарысы, якія пісаліся пасля вандровак, Яраслаў Пархута называў эцюдамі. Нават першая яго кніжка - "Жаваранак над полем", якая выйшла ў 1985 г., мела падзагаловак - "Эцюды роднага краю". Эцюды - нешта ўзвышанае, паэтычнае. І гэта невыпадкова. Яраслаў Пархута пачынаў як паэт. Яго вершы друкаваліся ў рэспубліканскіх газетах і часопісах з 1949 г. Потым нароўні з імі сталі выходзіць апавяданні, навелы, якія былі сабраны ў кнігах: "Ты пайшла ў сонца" (1973), "Зямля бацькоў нашых" (Дзяржаўная прэмія Беларусі імя К.Каліноўскага 1992), "Пад высокім сонцам" (абедзве 1988) і інш. Любіў Пархута пісаць і для дзяцей. Дасціпнасцю і займальнасцю адметны яго дзіцячыя кнігі: "Казка зялёнай дубровы" (1960), "Там, дзе жыве Юлька" (1978), "Перапёлачка" (1979). У 1982 г. Яраслаў Пархута стаў членам Саюза пісьменнікаў. На схіле жыцця ён выдаў яшчэ некалькі кніг, сярод якіх: "Дарогамі надзеі і трывогі" (1989), "Крыніца ёсць у родным краі…" (1992), "Жальба жытняга коласа" (1993), у якую ўвайшла дакументальная аповесць "Адзінец" (адзначана прэміяй Саюза журналістаў) і "Сустрэча з іншапланецянкай" (1994). У адной з навел, якая дала назву апошняй кнігі, іншапланецянка дакарае людзей: "Вы… зашмат нарабілі шкоды. Супыніце прагнасць сваю. Не будзьце самазабойцамі. Шануйце ўсё жывое і нежывое. Інакш Блакітная Планета ператворыцца ў Чорную…". І далей, ужо лірычны герой кнігі расказвае: "Я кінуўся туды, дзе толькі што стаяла загадкавая істота, і ўбачыў у дарожным пылу крыж. Вялікі. Счарнелы. Чамусьці падняў яго і панёс…".


Пра тое, які крыж выпала несці па жыцці сучаснікам пісьменніка, што трывожыць іх, чым жывуць, на што спадзяюцца і расказваў у сваіх творах Яраслаў Пархута. Ён заўчасна пайшоў з жыцця, але засталіся кнігі, якія з цікавасцю чытаюцца настаўнікамі і школьнікамі, вяскоўцамі і гараджанамі, усімі тымі, хто любіць родны край, цікавіцца яго гісторыяй.



Т в о р ы  Я. П а р х у т ы


    Сустрэча з іншапланецянкай : навелы / Яраслаў Пархута. - Мн. : Маст. літ., 1994. - 238 с.
    Жальба жытняга коласа : кн. падарожжаў / Яраслаў Пархута ; маст. А.У.Александровіч. - Мн. : Полымя, 1993. - 448 с.
    Крыніца ёсць у родным краі… : кн. падарожжаў / Яраслаў Пархута. - Мн. : Полымя, 1992. - 462 с. : іл.
    Дарогамі надзеі і трывог : (палес. дзённік) / Яраслаў Пархута. - Мн. : Ураджай, 1989. - 101 с.
    Зямля бацькоў нашых / Яраслаў Пархута. - Мн. : Полымя, 1988. - 303 с. : іл.
    Казкі дзеда Яраслава : для мал. і сярэд. шк. узросту / Яраслаў Пархута. - Мн. : Полымя, 1995. - 63 с. : іл.
    Перапёлачка : для дашк. і мал. шк. узросту / Яраслаў Пархута ; маст. Анатоль Гармаза. - Мн. : Міласэрнасць-90, 1993. - 31 с. : іл. - (Дзеткам-малалеткам).



А б  ж ы ц ц і  і  т в о р ч а с ц і  п і с ь м е н н і к а


    Пархута Яраслаў Сільвестравіч // Бел. энцыкл. : у 18 т. Мн., 2001. Т. 12. С. 148.
    Пархута Яраслаў // Беларускія пісьменнікі : біябібліягр. слоўн. : у 6 т. Мн., 1994. Т. 4. С. 483-486.
    Яраслаў Пархута // Беларускія пісьменнікі (1917-1990) : даведнік. Мн., 1994. С. 424-425.
    Дзелянкоўскі, М. Кнігі засталіся людзям / Мікола Дзелянкоўскі // Родная прырода. 1997. № 1. С. 30.
    Карлюкевіч, А. "Калі хочаш праўдзіва ты жыць…" / Алесь Карлюкевіч // Маладосць. 1996. № 3. С. 235-239.
    Майстар класічнага краязнаўства // Беларуская Мінуўшчына. 1996. № 2. С. 45.
Новости

Услуги по реставрации бумажных документов в Национальной библиотеке Беларуси

19 Апр 2024

У каждой семьи есть своя история, воспоминания и рассказы старшего поколения о предках. А порой до нашего времени доходят и документальные свидетельства истории семьи, бережно хранимые и передаваемые из рук в руки. Время не щадит их, и далеко не всегда бумажные носители столь важной информации сохранены в неизменном виде. Бумага ветшает, окисляется, разрушается…

Новости Национальной библиотеки Беларуси

Неповторимая предвоенная весна фельдшера Саши Трояновой и студента Петра Шапетовича

19 Апр 2024

16 апреля для учащихся 9-10 классов ГУО «Средняя школа № 53 г. Минска» состоялся новый библиографический урок «Неповторимая весна 1940» из цикла занятий «Постараемся же и мы быть достойными их Великой Победы», реализуемых Национальной библиотекой Беларуси к 80-летию Великой Победы совместно с управлениями по образованию г. Минска.

Новости Национальной библиотеки Беларуси

«Библионочь-2024» состоялась!

19 Апр 2024

Учились, шумели, веселились и креативили! Ежегодная акция в поддержку чтения «Библионочь» состоялась! Библионочь превратила пространство Национальной библиотеки Беларуси в Планету знаний, где тысячи любителей книги нашли для себя занятия по душе, получили массу позитивных эмоций и узнали много нового и интересного.

Новости Национальной библиотеки Беларуси


Библиотекарям