ГлавнаяНовостиКнижные выставки
Выставка, посвященная 130-летию со дня рождения французского композитора и пианиста Мориса Равеля
Выстаўка, прысвечаная 75-годдзю з дня нараджэння Яраслава Сільвестравіча Пархуты

Выстаўка, прысвечаная 75-годдзю Аляксандра Мікалаевіча Булыкі

Выстаўка, прысвечаная 75-годдзю Аляксандра Мікалаевіча Булыкі
Другие новости

З 16 па 23 сакавіка 2005 г. у аддзеле беларускай літаратуры Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі праходзіць выстаўка, прысвечаная 75-годдзю беларускага мовазнаўца, доктара філалагічных навук, прафесара, члена-карэспандэнта НАН Беларусі Аляксандра Мікалаевіча Булыкі.




Дыяпазон творчых інтарэсаў вучонага надзвычай шырокі. Ён даследуе мову помнікаў старажытнай беларускай літаратуры, старабеларускую графіку, арфаграфію, фанетыку, марфалогію, лексікалогію.


За гады творчай дзейнасці А.М. Булыка апублікаваў у беларускіх і замежных выданнях больш за 200 навуковых прац. У іх ліку: "Развіццё арфаграфічнай сістэмы старабеларускай мовы" (1970), "Даўнія запазычанні беларускай мовы" (1972), "Лексічныя запазычанні ў беларускай мове XIV-XVIII стст." (1980), "З моў блізкіх і далёкіх" (1986), "Слоўнік іншамоўных слоў" у 2 т. (1999).

З удзелам Аляксандра Мікалаевіча былі створаны такія грунтоўныя працы як "Гістарычная лексікалогія беларускай мовы" (1970), "Гістарычная марфалогія беларускай мовы" (1979), "Мова беларускай пісьменнасці XIV-XVIII стст." (1988).

А.М. Булыка - навуковы рэдактар і адзін з аўтараў фундаментальнай лексікаграфічнай працы "Гістарычны слоўнік беларускай мовы" (вып. 1-23, 1982-2003 гг.).

Значны ўклад вучонага і ў айчыннае скарыназнаўства. Ён з'яўляецца сааўтарам манаграфіі "Мова выданняў Францыска Скарыны" (1990) і "Скарына і яго эпоха" (1990), а таксама аўтарам шматлікіх публікацый, прысвечаных даследаванню арфаграфіі і лексічнай спадчыны выданняў Ф. Скарыны.

У 1998 г. вучоны стаў лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у галіне гуманітарных і сацыяльных навук за калектыўную працу "Беларуска мова. Энцыклапедыя" (1994).

Экспазіцыю выстаўкі складуць манаграфіі, кнігі пад рэдакцыяй аўтара, артыкулы.
Новости

Услуги по реставрации бумажных документов в Национальной библиотеке Беларуси

19 Апр 2024

У каждой семьи есть своя история, воспоминания и рассказы старшего поколения о предках. А порой до нашего времени доходят и документальные свидетельства истории семьи, бережно хранимые и передаваемые из рук в руки. Время не щадит их, и далеко не всегда бумажные носители столь важной информации сохранены в неизменном виде. Бумага ветшает, окисляется, разрушается…

Новости Национальной библиотеки Беларуси

Неповторимая предвоенная весна фельдшера Саши Трояновой и студента Петра Шапетовича

19 Апр 2024

16 апреля для учащихся 9-10 классов ГУО «Средняя школа № 53 г. Минска» состоялся новый библиографический урок «Неповторимая весна 1940» из цикла занятий «Постараемся же и мы быть достойными их Великой Победы», реализуемых Национальной библиотекой Беларуси к 80-летию Великой Победы совместно с управлениями по образованию г. Минска.

Новости Национальной библиотеки Беларуси


Библиотекарям