ГлавнаяНовостиКнижные выставки
Выстаўка да 60-годдзя Уладзіміра Мітрафанавіча Свяжынскага
Выстаўка, прысвечаная 60-годдзю Вялікай Перамогі

Выстаўка, прысвечаная 75-годдзю Алеся Петрашкевіча

Выстаўка, прысвечаная 75-годдзю Алеся Петрашкевіча
Другие новости

З 2 па 17 мая 2005 г. у аддзеле беларускай літаратуры Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі праводзіцца выстаўка, прысвечаная 75-годдзю беларускага драматурга, пісьменніка, публіцыста, заслужанага работніка культуры Беларусі, кандыдата гістарычных навук Алеся Петрашкевіча.




Экспазіцыю складаюць асобныя выданні і зборнікі твораў аўтара, сцэнарыі мастацкіх фільмаў, падборка матэрыялаў з перыядычнага друку.

Аматарам літаратуры добра вядома творчасць Алеся Петрашкевіча, аўтара шматлікіх драматургічных твораў, апавяданняў, нарысаў, фельетонаў, памфлетаў.

Драматургія - гэта тая ніва на якой дасягнуты творчыя вяршыні пісьменніка. Алесь Петрашкевіч напісаў больш за трыццаць п'ес. Першая камедыя - "Адкуль грэх?"(паст. Бел. тэатрам імя Я.Купалы, 1969). Камедыя "Укралі кодэкс" (паст. Гомельскім абл. т-рам, 1976), "Злыдзень" (паст. 1973), "Ка-та-стро-фа" (Куды ноч, туды сон", паст. 1987, абедзве Магілёўскім абл. т-рам драмы і камедыі), драмы "Трывога" (паст. Бел т-рам імя Я. Коласа,1974), "Соль" (паст. Дзярж. рус. драм. т-рам, 1981), "У спадчыну - жыццё" (паст. Бел. рэсп. т-рам юнага гледача, 1985), "Дагарэла свечачка..." ( паст. 1997), гістарычныя п'есы "Напісанае застаецца" (паст. 1979), абедзве т-рам імя Я.Купалы), "Русь Кіеўская" паст. Гомельскім абл. т-рам, 1983), "Прарок для Айчыны" (тэлеспектакль, 1995) і іншыя.

Гістарычныя п'есы Алеся Петрашкевіча склалі зборнікі "Воля на крыжы" (2000), "Здрапежаная зямля" (2003).

П'есам драматурга ўласцівы канцэптуальнасць, сцэнічнасць, дынамізм, вострая інтрыга, публіцыстычная страстнасць, дакладнасць моўнай характарыстыкі вобразаў.

Алесь Петрашкевіч - аўтар сцэнарыяў мастацкіх і дакументальных фільмаў, лібрэта оперы "Новая зямля" паводле аднайменнай паэмы Я. Коласа (муз. Ю. Семянякі, паст. Дзярж. т-рам оперы і балета Беларусі,1982).

Аб адной з граней таленту пісьменніка - публіцыстыцы , пазначанай актыўнай грамадскай пазіцыяй, сведчаць публікацыі, асабліва артыкулы перыядычнага друку.

Алесь Петрашкевіч - лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1976; за ўдзел у выданні Беларускай Савецкай Энцыклапедыі).
Новости

Услуги по реставрации бумажных документов в Национальной библиотеке Беларуси

19 Апр 2024

У каждой семьи есть своя история, воспоминания и рассказы старшего поколения о предках. А порой до нашего времени доходят и документальные свидетельства истории семьи, бережно хранимые и передаваемые из рук в руки. Время не щадит их, и далеко не всегда бумажные носители столь важной информации сохранены в неизменном виде. Бумага ветшает, окисляется, разрушается…

Новости Национальной библиотеки Беларуси

Неповторимая предвоенная весна фельдшера Саши Трояновой и студента Петра Шапетовича

19 Апр 2024

16 апреля для учащихся 9-10 классов ГУО «Средняя школа № 53 г. Минска» состоялся новый библиографический урок «Неповторимая весна 1940» из цикла занятий «Постараемся же и мы быть достойными их Великой Победы», реализуемых Национальной библиотекой Беларуси к 80-летию Великой Победы совместно с управлениями по образованию г. Минска.

Новости Национальной библиотеки Беларуси

«Библионочь-2024» состоялась!

19 Апр 2024

Учились, шумели, веселились и креативили! Ежегодная акция в поддержку чтения «Библионочь» состоялась! Библионочь превратила пространство Национальной библиотеки Беларуси в Планету знаний, где тысячи любителей книги нашли для себя занятия по душе, получили массу позитивных эмоций и узнали много нового и интересного.

Новости Национальной библиотеки Беларуси


Библиотекарям