ГлавнаяНовостиКнижные выставки
Адкрыццё выстаўкі "Беларусь на старажытных картах …"
Встреча с доктором Иоханнесом Шлоотцем, профессором факультета политологии и социальных наук Свободного университета в г. Берлине

Выстаўка, прысвечаная 70-годдзю з дня нараджэння беларускага паэта Васіля Зуёнка

Выстаўка, прысвечаная 70-годдзю з дня нараджэння беларускага паэта Васіля Зуёнка
Другие новости

З 3 па 17 чэрвеня 2005 г. у аддзеле беларускай літаратуры Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі праводзіцца выстаўка, прысвечаная 70-годдзю з дня нараджэння беларускага паэта, крытыка, літаратуразнаўца Васіля Зуёнка.




Васіль Зуёнак - адзін з самых таленавітых сучасных беларускіх паэтаў. Пра яго творчасць пісалі Р. Барадулін, У. Караткевіч, У. Калеснік, П. Панчанка, А. Лойка, А. Вярцінскі і многія іншыя, адзначаючы яго фенаменальны мастацкі дар, дзякуючы якому паэт аказаўся здольны спалучыць у натхнёных радках сучаснасць і гісторыю, лірыку і эпас, міф і рэальнасць, імкненне да вечнага і фельетонную стракатасць звычайнай паўсядзённасці.

 Нарадзіўся Зуёнак у в. Мачулішча Крупскага (былога Халопеніцкага) раёна ў сялянскай сям'і. Невясёлае жыццё было ў дзяцей вайны: горкае, трагічнае, галоднае і халоднае. Пасля вызвалення Беларусі ў вёсцы адкрылася пачатковая школа, і Васіля з першага класа адразу перавялі ў другі. Ён з пяці гадоў навучыўся чытаць і нават "друкаваў" пісьмы брату, які ваяваў на фінскім фронце, а яшчэ пісаў вершы. У дзяцінстве бывае такі перыяд, калі выразна праяўляецца мастацкасць, калі свет асвойваецца не толькі фізічна, але і мастацкім чуццём: словам, малюнкамі, гукамі музыкі. У Васіля Зуёнка імкненне зафіксаваць моманты жыцця рыфмаванымі радкамі засталося назаўжды, хаця тады ён і сам не ўсведамляў, што гэта захапленне вырасце ў сапраўдную творчасць. Пасля сямігодкі Зуёнак паступіў у Барысаўскае педвучылішча, скончыў яго і стаў настаўнікам пачатковых класаў. Але ніводнага дня яму не ўдалося папрацаваць, таму што дыплом выдатніка дазваляў адразу паступаць ва універсітэт, што юнак і зрабіў. Там жа, у Барысаве, у раённай газеце, былі надрукаваны яго першыя творы.

Пасля універсітэта Зуёнак працаваў у рэдакцыі газеты "Піянер Беларусі", быў намеснікам галоўнага рэдактара часопіса "Маладосць", галоўным рэдактарам "Бярозкі". З 1982 г. - сакратар, з 1989 - першы сакратар, а з 1990 па 1998 гг. - старшыня праўлення Саюза пісьменнікаў Беларусі. У рэспубліканскім друку Васіль Зуёнак выступіў у 1954 г. Пазней ён выдаў першы паэтычны зборнік для дзяцей "Вясёлы калаўрот" (1965), а праз год стаў членам Саюза пісьменнікаў БССР і аўтарам кнігі лірыкі "Крэсіва" (1966). Яго вершы - някідкія, некрыклівыя, пазбаўленыя знешняй акрасы, - прываблівалі чытачоў лірызмам, удумлівай мудрасцю, а лепшыя з іх былі сабраны ў кнізе выбранага "Жніўны дзень" (1985), а таксама ў зборніках: "Вызначэнне" (1987), "Лета трывожных дажджоў" (1990), "Чорная лесвіца" (1992), "Пісьмы з гэтага свету" (1995). Васіль Зуёнак паспяхова працуе і ў эпічным жанры. Яго паэмы "Прыцягненне" (1979), "Лукам'е" (1984), "Падарожжа вакол двара" (1992) і іншыя - маштабныя лірыка-эпічныя палотны, здольныя вытрымаць канкурэнцыю з раманам. Нездарма за паэму "Маўчанне травы" паэт быў у 1982 г. узнагароджаны Дзяржаўнай прэміяй імя Янкі Купалы, а яшчэ раней за паэму "Сяліба" - прэміяй камсамола Беларусі (1974).

 У вершах і паэмах Зуёнка знайшлі глыбокае асэнсаванне наш складаны век, гісторыя і жыццё сучаснікаў, суровая памяць вайны, узаемасувязі асобы, прырода і грамадства, мараль і этыка, праблема дзяржаўнасці і духоўных традыцый. Васіль Васілевіч ніколі не развітваўся з дзяцінствам. Пачынаючы з "Вясёлага калаўрота" творы для дзяцей занялі значнае месца ў паэзіі Зуёнка. Яго зборнікі "Жылі-былі пад вадой", "Сонечны клубочак", "Будзем сілы набірацца", "Шапка-ўсёвідзімка", "Хата, поўная гасцей", "Бадзірог", "Па ельнічку, па бярэзнічку…" прыйшлі з чароўнага дзяцінства, святло якога застаецца з чалавекам на ўсё жыццё. Застаецца не толькі ўвасобленым у вершах, але і ў кнігах нарысаў і замалёвак для дзяцей "Любіць прыроду - любіць Радзіму" (1962), "Працай славіцца чалавек" (1963). Вершы паэта перакладаліся на англійскую, балгарскую, польскую, славацкую і іншыя мовы: яго лірычныя радкі сцвярджаюць разумную місію чалавека на Зямлі.


Т в о р ы  В. З у ё н к а


    Выбраныя творы : у 2 т. / Васіль Зуёнак ; [прадм. Р. Барадуліна]. - Мн. : Маст. літ., 1996-1998.
    Лета трывожных дажджоў : вершы / Васіль Зуёнак. - Мн. : Маст. літ., 1999. - 158 с. : іл., 1 л. партр.
    Пісьмы з гэтага свету : вершы / Васіль Зуёнак. - Мн. : Маст. літ., 1995. - 174 с.
    Чорная лесвіца : вершы, паэма / Васіль Зуёнак. - Мн. : Маст. літ., 1992. - 159 с. : іл.
    Рэха : вершы, загадкі, пацешкі : [для дашк. і мал. шк. узросту] / Васіль Зуёнак ; [маст. Уладзімір Гладкевіч]. - Мн. : Маст. літ., 2003. - 143 с. : каляр. іл.



А б  ж ы ц ц і  і  т в о р ч а с ц і  п і с ь м е н н і к а


    Зуёнак Васіль Васілевіч // Бел. энцыкл. : у 18 т. Мн., 1998. Т. 7. С. 119.
    Васіль Зуёнак // Беларускія пісьменнікі (1917-1990) : даведнік. Мн., 1994. С. 224-225.
    Зуёнак Васіль // Беларускія пісьменнікі : біябібліягр. слоўн. : у 6 т. Мн., 1993. Т. 2. С. 526-533.
    Гніламёдаў, У.В. Праўда зерня : творчы партр. В. Зуёнка / Уладзімір Гніламёдаў. - Мн. : Маст. літ., 1992. - 143 с., [8] л. партр.
    Мішчанчук, М.І. Беларуская літаратура ХХ ст. : вучэб. дапам. / М.І.Мішчанчук, І.С. Шпакоўскі. - Мн. : Выш. шк., 2001. - 352 с.
Гл. с. 308-314.
    Мікуліч, М. У высокай нябеснай "заземленасці" / Мікола Мікуліч // На зломе часу / Мікола Мікуліч. Мн., 1995. С. 135-145.
    Заяц, Н.В. Узаемадзеянне эпічнага і лірычнага ў паэме Васіля Зуёнка "Маўчанне травы" / Н.В. Заяц // Весці Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта. 2003. № 1. С. 117-122.
    Мароз, У. Святло на ўсё жыццё / Уладзімір Мароз // Бярозка. 2000. № 5. С. 8-9.
    Гніламёдаў, У. "І ўсіх працягаў я - пачатак" : паэтыч. эпас В. Зуёнка "Пяцірэчча" / Уладзімір Гніламёдаў // Роднае слова. 1995. № 6. С. 8-21.
    Барадулін, Р. Недзе слова шукае мяне… / Рыгор Барадулін // Маладосць. 1995. № 6. С. 232-239.
    Гарэлік, Л. "Акрас не патрабую" : літ. партр. В. Зуёнка / Любоў Гарэлік // Беларуская мова і літаратура ў школе. 1991. № 7/8. С. 69-79.
Новости

Услуги по реставрации бумажных документов в Национальной библиотеке Беларуси

19 Апр 2024

У каждой семьи есть своя история, воспоминания и рассказы старшего поколения о предках. А порой до нашего времени доходят и документальные свидетельства истории семьи, бережно хранимые и передаваемые из рук в руки. Время не щадит их, и далеко не всегда бумажные носители столь важной информации сохранены в неизменном виде. Бумага ветшает, окисляется, разрушается…

Новости Национальной библиотеки Беларуси

Неповторимая предвоенная весна фельдшера Саши Трояновой и студента Петра Шапетовича

19 Апр 2024

16 апреля для учащихся 9-10 классов ГУО «Средняя школа № 53 г. Минска» состоялся новый библиографический урок «Неповторимая весна 1940» из цикла занятий «Постараемся же и мы быть достойными их Великой Победы», реализуемых Национальной библиотекой Беларуси к 80-летию Великой Победы совместно с управлениями по образованию г. Минска.

Новости Национальной библиотеки Беларуси

«Библионочь-2024» состоялась!

19 Апр 2024

Учились, шумели, веселились и креативили! Ежегодная акция в поддержку чтения «Библионочь» состоялась! Библионочь превратила пространство Национальной библиотеки Беларуси в Планету знаний, где тысячи любителей книги нашли для себя занятия по душе, получили массу позитивных эмоций и узнали много нового и интересного.

Новости Национальной библиотеки Беларуси


Библиотекарям