З 24 студзеня па 7 лютага 2005 г. у аддзеле беларускай лiтаратуры Нацыянальнай бiблiятэкi Беларусi праводзiццца выстаўка, прысвечаная 70-годдзю з дня нараджэння беларускага паэта Вiктара Афанасьевiча Ракава.
Экспазiцыю складаюць творы, выдадзеныя асобнымi зборнiкамi, пуб-лiкацыi, змешчаныя ў перыядычным друку, матэрыялы аб жыццi i творчасцi паэта.
Пачаткам лiтаратурнай дзейнасцi Вiктара Афанасьевiча лiчыцца 1956 г. У гэтым годзе ў газеце "Магiлёўская праўда" быў надрукаваны першы верш паэта "Падарунак". Першы паэтычны зборнiк аўтара "Вернасць" выйшаў у 1968 годзе. Потым з'явiлiся ў свет паэтычныя кнiгi: "Акно ў зялёны сад" (1972), "Пазыўныя"(1975), "Песня i памяць" (1979), "I сноп, i птах, i я …" (1983), "Жыць-палоць" (1995).
Ад зборнiка да зборнiка расло майстэрства паэта, шырэй адкрывалiся мастацкiя далягляды, рабiўся больш пругкi i налiваўся жыццёвай сiлай радок.
У сваiх творах В.Ракаў таленавiта адлюстроўваў духоўны свет нашага сучаснiка, а найперш - прадстаўнiка таго пакалення, на долю якога выпала цяжкае, апаленае вайной дзяцiнства. Яго лёс трывожным водгуллем адгу-каўся ў вершах паэта, шчырых па iнтанацыi i ясных па думцы, вершах, якiя не пакiдаюць абыякавымi розум i сэрцы чытачоў.
В.Ракаў - аўтар нарысаў, крытычных артыкулаў, рэцэнзiй.